Дацкі культурны канон
Да́цкі культу́рны кано́н (па-дацку: Kulturkanonen) — сьпіс 108 твораў мастацтва ў васьмі катэгорыях: архітэктуры, выяўленчым мастацтве, дызайне і рамёствах, кіно, літаратуры, музыцы, сцэнічным мастацтве і дзіцячай культуры — афіцыйна вызнаных неад’емнай часткаю дацкіх культурных каштоўнасьцяў.
Ідэя стварэньня сьпісу была прапанаваная дацкім міністрам культуры Брыянам Мікельсэнам у 2004 року. У 2006—2007 роках сям’ю камісіямі вялося складаньне сьпісаў найвыбітнейшых твораў у сямі розных галінах культуры і мастацтва, а таксама асобнага «дзіцячага канону». Асноўным крытэрам уключэньня твору ў сьпіс было ягонае значэньне для дацкай культуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камітэт па архітэктуры меў абраць 12 структурных ці пэйзажных аб’ектаў. Было вырашана, што аб’екты могуць як знаходзіцца ў Даніі, так і па-за ейнымі межамі, калі створаныя дацкімі архітэктарамі.
Выяўленчае мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камітэт па выяўленчым мастацтве вырашыў абіраць творы толькі тых аўтараў, хто ўжо скончыў сваю дзейнасьць. Сьпярша камітэт, які складаўся зь пяці чальцоў, абраў сем мастацкіх твораў разам, а пасьля кожны зь іх абраў яшчэ па адным упадабаным творы.
Дызайн і рамёствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камітэт па дызайне і рамёствах вырашыў абраць творы, якія ў свой час малі карыснае прызначэньне і засталіся вядомымі ў цяперашні час, у тым ліку на міжнародным узроўні.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
Дракар вікінгаў «Скудэлеў 2» | Skuldelev 2 | невядомы | к. 1042 | |
«Флёра Даніка» | Flora Danica | Георг Крыстыян Ёдэр, Ота Фрыдрых Мюлер, Мартын Валь, Енс Вількен Горнэман і інш. |
1761—1883 | |
Творчасьць Торвальда Бінэсбёля(da) | 1846—1908 | |||
Творчасьць Кнуда В. Энгельгарта(da) | 1882—1931 | |||
Творчасьць Марыі Гудмэ Лет(da) | 1895—1997 | |||
ПГ-лямпа | PH-lampe | Поўль Генінгсэн | 1925 — цяпер | |
Гарбатны сэрвіз | Testel | Гертруд Васэгор | 1956 | |
Гедсэрскі экспэрымэнтальны вятрак | Gedsermøllen | Ёганэс Юуль | 1957 | |
Пантанава крэсла | Pantonstolen | Вэрнэр Пантан | 1960 | |
Поліэтэрнае крэсла | Polyetherstolen | Гунар Огар Андэрсэн | 1964 | |
Кола Кэві | Kevihjulet | Ёрген Расмусэн | 1965 | |
Оптавалокнавая фасадная сыстэма | Fiberline facadesystem | Fiberline Composites, Schmidt Hammer Lassen |
2006 |
Кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камітэт па выбары кінатвораў засяродзіўся на фільмах пра Данію з удзелам дацкіх актораў. Тым ня меней, у сьпіс трапіў адзін фільм, дзеяньне якога адбываецца ў Осьлё.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Шануй сваю жонку» | Du skal ære din hustru | Карл Тэадор Дрэер | 1925 | |
«Дзень гневу» | Vredens dag | Карл Тэадор Дрэер | 1943 | |
«Дытэ, дзіця чалавечае» | Ditte Menneskebarn | Б’ярнэ Генінг-Енсэн | 1946 | |
«Салдат і Ені» | Soldaten og Jenny | Ёган Якабсэн | 1947 | |
«Голад» | Sult | Генінг Карлсэн | 1966 | |
«Ванна Бэні» | Bennys badekar | Янік Гаструп, Флемінг Кўіст Мёльлер |
1971 | |
«Матадор» | Matador | Эрык Балінг | 1978—1982 | |
«Дрэва спазнаньня» | Kundskabens træ (film) | Нільс Мальмрас | 1981 | |
«Банкет Бабэты» | Babettes gæstebud | Габрыель Аксэль | 1987 | |
«Пэльле-заваёўнік» | Pelle Erobreren | Більле Аўгуст | 1987 | |
«Фэст» | Festen | Томас Вінтэрбэрг | 1998 | |
«Ідыёты» | Idioterne | Лярс фон Трыер | 1998 |
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камітэт па літаратуры вырашыў абраць правераныя часам творы, якія аказалі значны ўплыў на дацкую літаратуру і дацкую культуру ў цэлым.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Тужлівыя ўспаміны» | Jammers Minde | Леанора Крыстына Ульфэльт | 1673—1674, выдадзены ў 1869 | |
«Пастар Вэйльбю» | Præsten i Vejlbye | Стэн Стэнсэн Бліхер | 1829 | |
«Русалачка» | Den lille Havfrue | Ганс Крыстыян Андэрсэн | 1837 | |
«Або — або» | Enten — Eller | Сёрэн К’еркегор | 1843 | |
«Спадарыня Марыя Грубэ» | Fru Marie Grubbe | Енс Пэтэр Якабсэн | 1876 | |
«Пры дарозе» | Ved Vejen | Герман Банг | 1886 | |
«Лёсік Пэр» | Lykke-Per | Генрык Пантопідан | 1898—1904 | |
«Падзеньне караля» | Kongens Fald | Ёганэс Вільгельм Енсэн | 1900—1901 | |
«Зімовыя казкі» | Vinter-Eventyr | Карэн Бліксэн | 1942 | |
«Ды іншыя гісторыі» | Og andre historier | Кляўс Рыфб’ерг | 1964 | |
«Даліна матылькоў» | Sommerfugledalen | Інгер Крыстэнсэн | 1991 |
12-ы пункт — гэта Анталёгія паэзіі, у якую ўвайшлі 24 творы:
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камітэт па музыцы патлумачыў, што, беручы пад увагу разнастайнасьць дацкае музыкі, яны засяродзіліся на асобных творах, чым на жыцьцёвым унёску кампазытараў. Былі складзеныя два сьпісы: адзін з клясычнымі музычнымі творамі, другі — з папулярнай музыкай.
Клясычная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Гольгер Дацкі» | Holger Danske (opera) | Фрыдрых Людвіг Эміліюс Кунцэн | 1789 | |
«Восем ранішніх сьпеваў і сем вечаровых сьпеваў» | Otte morgensange og Syv aftensange | Крыстаф Эрнст Фрыдрых Вейзэ | 1837—1838 | |
Тры галопы: «Тэлеграфны», «Шампанскі», «Пара капэнгагенскай чыгункі» | Telegrafgalop, Champagnegalop, Københavns jernbanedampgalop | Ганс Крыстыян Люмбю | 1844, 1845, 1847 | |
«Эльфін стрэл» | Elverskud | Нільс Вільгельм Гадэ | 1854 | |
«Прароцтва вэльвы» | Vølvens spådom | Ёган Пэтэр Эміліюс Гартман | 1872 | |
«Кароль і маршал» | Drot og marsk | Пэтэр Арнольд Гейзэ | 1878 | |
«Маскарад» | Maskarade | Карл Нільсэн | 1906 | |
Сымфонія №4 | Symfoni nr. 4 | Карл Нільсэн | 1916 | |
«Антыхрыст» | Antikrist | Руд Лянгор | 1923 | |
Сымфонія №3 | Symfoni nr. 3 | Пэр Нёргор | 1976 | |
Сымфонія-антыфонія | Symfoni-Antifoni | Пэльле Гудмундсэн-Гольмгрын | 1978 |
12-ы пункт — гэта Песьні(da) народных унівэрсытэтаў, складзеныя з 12 твораў:
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Сьвяты дзень з радасьцю мы бачым» | Den signede dag med fryd vi ser | Крыстаф Эрнст Фрыдрых Вейзэ (1826), словы: Мікалай Фрэдэрык Сэвэрын Грунтвіг | 1826 | |
«Быў суботні вечар» | Det var en lørdag aften | народная песьня, словы перапрацаваныя Свэнам Грунтвігам | 1849 | |
«Дзівоснае і радаснае лета» | En yndig og frydefuld sommertid | народная песьня з-пад Марыягеру | Апублікаваная ў песеньніку Андрэаса Пэтэра Бэрггрэна, 1869 | |
«Мы сыны раўнінаў» | Vi sletternes sønner | Музыка: Карл Нільсэн, словы: Людвіг Гольштайн | Музыка 1906, словы 1903 | |
«Дарожнік Енс» | Jens Vejmand | Музыка: Карл Нільсэн, словы: Епэ Ок’ер | Музыка 1907, словы 1905 | |
«Тут усё белае» | Det er hvidt herude | Музыка: Томас Ляўб, словы: Стэн Стэнсэн Бліхер | Музыка 1914, словы 1838 | |
«Данія, вось засынае сьветлая ноч» | Danmark, nu blunder den lyse nat | Музыка: Олюф Рынг, словы: Тэгер Лярсэн | Музыка 1922, словы 1914 | |
«У Даніі я нарадзіўся» | I Danmark er jeg født | Музыка: Поўль Ск’ербэк, словы: Ганс Крыстыян Андэрсэн | Музыка 1926, словы 1850 | |
«Я бачу сьветлыя букавыя выспы» | Jeg ser de bøgelyse øer | Музыка: Торвальд Агор, словы: Ляўрыц Крыстыян Нільсэн | Музыка 1931, словы 1901 | |
«Ты даў нам кветкі, якія асьвяцілі нас» | Du gav os de blomster, som lyste imod os | Музыка: Ота Мортэнсэн, словы: Гельге Родэ | Музыка 1939, словы 1921 | |
«Верасьнёўскае неба такое сіняе» | Septembers himmel er så blå | Музыка: Ота Мортэнсэн, словы: Алекс Гарф | Музыка і словы 1949 | |
«Мы любім нашую краіну» | Vi elsker vort land | Музыка: Пэтэр Эразмус Лянге-Мюльлер/Shu-bi-dua, словы: Гольгер Драхман | Музыка 1887 і 1980, словы 1885 |
Папулярная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
Падборка з 12 песьняў: «Сьпеў музы», «Самы апошні танец», Pige træd varsomt, Å hvor jeg, ih, hvor jeg, uh hvor jeg vil, «У тваім кароткім жыцьці», Man binder os på mund og hånd, «Усе ходзяць колам і захапляюцца», Gå ud og gå en tur, «Ты забыўся», Titte til hinanden, «Краіна мрояў», «Пайшлі ў гай» |
Musens sang, Den allersidste dans, Pige træd varsomt, Åh, hvor jeg, ih, hvor jeg, uh, hvor jeg vil, I dit korte liv, Man binder os på mund og hånd, Alle går rundt og forelsker sig, Gå ud og gå en tur, Glemmer du, Titte til hinanden, Drømmeland, Gå med i lunden |
Кай Норман Андэрсэн | 1925—1959 | |
Залаты век дацкага джазу чч. 1—4 | Dansk guldalderjazz | Dansk Guldalderjazz | 1940—1949 | |
«Дзікая ружа» | The Savage Rose | The Savage Rose | 1968 | |
«Калі ласка» | Værsgo | Кім Лярсэн | 1973 | |
«Свантэвы баляды» | Svantes viser | Бэні Андэрсэн і Поўль Дысінг | 1973 | |
Live sådan | Live sådan | Gasolin’ | 1976 | Gasolin’ |
«Супэртанкер» | Supertanker (album) | Kliché | 1980 | |
Tidens tern | Tidens tern | Карстэн Валянтын Ёргенсэн | 1980 | |
«Зоркі ў пыл» | Stjerne til støv | Сэбастыян | 1981 | |
«Аўра» | Aura | Поле Мікельборг і Майлз Дэвіс | 1984—1985 | |
«Амаль шчасьлівы» | Nærmest lykkelig | tv·2 | 1988 |
12-ы пункт — гэта «Нявя́нучая анталёгія», складзеная з 12 твораў:
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Вуліца Салітуд» ў выкананьні Эльгі Вольгі Свэнсэн. | Solitudevej | Свэн Гульдмарк/Паэт | з Цыркавога рэвю(da) 1953 | |
Er du dus med himlens fugle у выкананьні Поўля Рэйкгарта. | Er du dus med himlens fugle | Свэн Гульдмарк & Эрык Лет | Зь фільму Vagabonderne på Bakkegården 1958 | |
«Танец ведзьмы» у выкананьні Ракель Растэні. | Heksedansen | Відар Санбэк & Пэтэр Мюнтэ — самотнік | 1960 | |
«Дзьве сьвечкі на стале» у выкананьні Ота Брандэнбурга | To lys på et bord | Б’ярнэ Гоер & Іда Фром | З Dansk Melodi Grand Prix, 1960 | |
«Танцавальная песьня» у выкананьні Грэты і Ёргена Інгмана. | Dansevise | Ота Гельге Франкер & Сэйр Вольмэр-Сэрэнсэн | З Dansk Melodi Grand Prix, 1963 | |
Duerne flyver у выкананьні Цэзара. | Duerne flyver | Бэнт Фабрыцыюс-Б’ерэ & Кляўс Рыфб’ерг | Зь фільму Jeg er sgu min egen, 1967 | |
«Пакуль я жыву» у выкананьні Джона Могенсэна. | Så længe jeg lever | Джон Могенсэн | Самотнік 1970, таксама на альбоме Джона Могенсэна: «John», 1973 | |
Smuk og dejlig у выкананьні Shit & Chanel. | Smuk og dejlig | Анэ Лінэт | З альбому «Shit & Chanel», 1975 | |
Under Bøgen у выкананьні Gnags. | Under bøgen | Пэтэр Андрэас Г’ерлюф Нільсэн/Gnags | З альбому «Er du hjemme i aften», 1977 | |
«Данія» у выкананьні Shu-bi-dua. | Danmark | Shu-bi-dua | З альбому «78’eren», 1978 | |
«Танец у сьвятле месяцу» у выкананьні Трынэ Дзюргальм & Moonlighters. | Danse i måneskin | Франс Бак & Пэр Нільсэн | З Dansk Melodi Grand Prix, 1987 | |
Kald det kærlighed у выкананьні Lars Lilholt Band. | Kald det kærlighed | Лярс Лільгальт | З Lars Lilholt Band: Портлэнд, 1986 |
Сцэнічнае мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камітэт па сцэнічным мастацтве паведаміў, што свой выбар спыніў на ўнікальных творах, якія сталі для свайго часу чымсьці нябачаным, але і да нашага часу ня страцілі актуальнасьці.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Епэ на Гары» | Jeppe på Bjerget | Людвіг Гольбэрг | 1722 | |
«Алядын» | Aladdin | Адам Эленшлегер | 1805 | |
«Сыльфіда» | Sylfiden | Аўгуст Бурнанвіль і Герман Сэвэрын Лёвэнскольд | 1836 | |
«У чатырох сьценах» | Indenfor murene | Генры Натансэн | 1912 | |
«Слова» | Ordet | Кай Мунк | 1932 | |
«Ганна Сафія Гэдвіг» | Anna Sophie Hedvig | К’ель Абэль | 1939 | |
Чатыры эстрадныя рэвю: «Нам затыкаюць рот і зьвязваюць рукі», «Школьныя таварышы», «Ліст да Булганіна», «Нумар пальца» |
Man binder os på mund og hånd, Skolekammerater, Brev til Bulganin, Fingernummeret |
Ліва Вэель, Келедрыкі, Освальд Гельмут, Дырк Пасэр |
1940, 1956, 1957, 1974 |
|
«Этуды» | Etudes | Гаральд Ляндэр і Кнудэ Рысагер | 1948 | |
«Урок» | Enetime | Флемінг Флінт і Жорж Дэлеру | 1963 | |
«Войска сьвятога Мікалая» | Julemandshæren | Solvognen | 1974 | |
«Sort Sol live», «Carlton og Wurst» | Sort Sol live, Carlton og Wurst | Sort Sol | 1986—1987 | |
«Маянэз» | Majonæse | Ес Ёрнсбо | 1988 |
Дзіцячы канон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камітэт зьявіўся спантанна ўжо пасьля пачатку працы іншых камітэтаў і абіраў кандыдатаў з аглядкай на сумежныя галіны мастацтва.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
Дзіцячая будаўнічая пляцоўка | Byggelegepladsen | Карл Тэадор Сэрэнсэн | 1931 | |
«Малыя сьпяваюць» | De små synger | Гунар Нюбарг-Енсэн (рэд.) | 1948 | |
«Пале адзін у сьвеце» | Palle alene i Verden | Астрыд Генінг-Енсэн | 1949 | |
«Дональд Дак і залаты шлем» | Anders And og den gyldne hjelm | Карл Баркс | 1954 | |
Высокае крэсла | Høj stol | Нана Дытцэль | 1955 | |
Канструктар Лега | Legoklods | Готфрэд Кірк Крыстыянсэн | 1958 | |
«Сілас і чорная кабыла» | Silas og den sorte hoppe | Сэсыль Бёдкер | 1967 | |
«Азбука Гальфдана» | Halfdans ABC | Гальфдан Расмусэн & Іб Спанг Ольсэн | 1967 | |
«Кай & Андрэа» | Kaj & Andrea | Катрын Гаўк-Фаўсбёль | з 1971 | |
«Добры нядзельны ранак» | Go' sønda' morn' | Аннэ Лінэт | 1980 | |
«Гумовы Тарзан» | Gummi Tarzan | Сёрэн Краг-Якабсэн | 1981 | |
«Шчаўкунок» | Nøddeknækkeren | Стэн Кёрнэр | 2003 |