Музэй Торвальдсэна
| Музэй Торвальдсэна | |
| Thorvaldsens Museum | |
Фасад музэю | |
| Месцазнаходжаньне | Капэнгаген, Данія |
|---|---|
| Адрас | Пляц Бэртэля Торвальдсэна 2 |
| Тэматыка калекцыі | мастацкая |
| Створаны | 18 верасьня 1848 г. |
| Адкрыты | 18 верасьня 1848 |
| Дырэктар | Анэта Ёгансэн |
| Геаграфічныя каардынаты | 55°40′36″ пн. ш. 12°34′42″ у. д. / 55.67667° пн. ш. 12.57833° у. д.Каардынаты: 55°40′36″ пн. ш. 12°34′42″ у. д. / 55.67667° пн. ш. 12.57833° у. д. |
| Музэй Торвальдсэна на мапе Даніі Музэй Торвальдсэна | |
| Thorvaldsensmuseum.dk | |
Музэ́й То́рвальдсэна (па-дацку: Thorvaldsens Museum) — мастацкі музэй у Капэнгагене на востраве Сьлётсгольмэне.
У музэі выстаўлены шырокі спэктар твораў Бэртэля Торвальдсэна: арыгінальныя гіпсавыя мадэлі, выкарыстаныя для стварэньня ягоных помнікаў з мармуру і бронзы. Таксама прадстаўленая вялікая колькасьць карцінаў, антыкварыяту, эротыкі, малюнкаў, графікі і прадметаў, якімі скульптар карыстаўся пры жыцьці.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй пабудаваны ў 1839—1848 роках паводле праекту Мікаэля Готліба Біндэсболя на падмурках колішняга сьметніку палацу Крыстыянсборгу.
Фрыз на вонкавай сьцяне музэю паказвае вяртаньне Торвальдсэна з Рыму ў 1838. У 1949—1959 роках твор Ёргэна Зоне прыйшоў у заняпад і быў заменены копіяй мастака Аксэлем Сальта[1].
Бэртэль Торвальдсэн памёр за чатыры гады да сканчэньня пабудовы. Перад адкрыцьцём ягоная труна была перавезена з катэдры Нашай Дзевы ў двор музэю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Peder Bundgaard. København — du har alt: 1000 års byhistorie — fra Absalon til Gasolin’. — København: Borgen, 1996. — С. 120. — ISBN 978-8-721-00499-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Музэй Торвальдсэна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў