Данецкі каменнавугальны басэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дане́цкі каменнаву́гальны басэйн (Данба́с) утварыўся на залівах і ліманах даўно неіснуючага мора. Гэтае мора займала ўсю ўсходнюю палову Эўрапейскай Расеі і заходнюю Азіяцкай, падзяляўся паміж імі суцэльным масівам Уральскага хрыбта і ўразаўся на захад вузкім, моцна выцягнутым Данецкім залівам у мацярык.

Як помнікі даўно зьніклага мора, да нашай эпохі захаваліся параўнальна невялікія рэзэрвуары, напоўненыя марской вадой, Касьпійскае і Аральскае моры.

Данецкі вугальны басэйн быў адкрыты ў 1720-я гады ў раёне цяперашняга гораду Лісічанску Луганскай вобласьці. Прамысловае асваеньне пачалося з канца XIX стагодьдзя. Плошча каля 60 тысяч км². Сумарныя запасы да глыбіні 1800 м — 140 800 000 000 тон.

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]