Перайсьці да зьместу

Эвангельле паводле Мацьвея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дабравесьце паводле Мацьвея»)
Кніга Новага Запавету

Эвангельле паводле Мацьвея


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Эвангельле паводле Мацьвея — адна з кніг Бібліі, зь якой пачынаецца збор кніг Новага Запавету. Самая вялікая кніга Новага Запавету па колькасьці разьдзелаў. Пасьля Эвангельля паводле Мацьвея ідзе Эвангельле паводле Марка.

Эвангеліст Мацьвей і Анёл. Рэмбрант

Імя аўтара нідзе ў Эвангельлі не пазначана. Але царкоўнае паданьне аднагалосна называе аўтарам Эвангельля Мацьвея, аднаго з дванаццаці апостаў, якіх абраў Сам Ісус Хрыстос. На яўрэйскай мове яго імя гучыць як Матайяху ці скарочана Матайя, што значыць «Божы дар». Аб Мацьвею нічога невядома, акрамя таго, што ён быў зборшчыкам падаткаў у галілейскай вёсцы Капернаум у мытні, якую заснаваў юдэйскі цар Ірад Анціпа. На зборшчыкаў падаткаў у яўрэяў таго часу было выключна нэгатыўнае стаўленьне, іх разглядалі як нацыянальных здраднікаў і рэлігійных грэшнікаў. Таму Мацьвей быў асабліва ўражаны і дзіўлены, каля аднойчы праходзячы праз мытню ў Капэрнауме Ісус паклікаў ісьці за Ім, а пасьля зрабіў адным з дванаццаці апосталаў. Згодна Эвангельлям паводле Марка і Лукі яго другое імя было Левій.

Месца і час напісаньня твора

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Час напісаньня кнігі невядомы. Твор мог быць напісаны хрысьціян зь габрэяў, размаўляшых на арамейскай мове як у Палестыне, дык і за яе межамі. Эвангельле наводле Мацьвея творана пасьля Эвангельля ад Марка. Апошняе магчыма паслужыла для Мацьвея адной зь пісьмовых крыніц, таму што ў склад Эвангельля ад Мацьвея ўвайшло свыш 90% тэксту Эвангельля ад Марка. Таму прыкладны час напісаньня кнігі — каля 70-85 гг. н. э. Месца напісаньня таксама невямома, лічыцца, што гэта Кесарыя (Палестына) ці Антыохія (Сырыя).

Асаблівасьці Эвангельля

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачатак Эвангельля ад Мацьвея ў грэцкім манускрыпце канца 13 ст.

Эвангельле з даўніх часоў карысталася асаблівай папулярнасьцю сярод першых вернікаў, мабыць таму яно традыцыйна стаіць на першым месцы ў ліку кананічных кніг Новага Запавету. У кнізе гарманічна спалучаецца распавяданьне пра жыцьцё і дзеі Ісуса Хрыста зь вялікай колькасьцю павучальнага матэрыяла. Дарэчы, павучальнага матэрыяла ў творы шмат — каля трох пятых тэкста. Ісус Хрыстос паўстае ў гэтым Эвангельлі найперш як Настаўнік. Эвангельле мае ўзьнеслы, велічавы, амаль літургічны тон, мабыль з-за таго яно часьцей за іншыя чытаецца падчас службаў.

Эвангельле пачынаецца з апавяданьня пра нараджэньне Хрыста, але твор не падобны на біяграфію, у ім адсутнічае апісаньне жыцьця Хрыста да часу Яго трыццацігодзьдзя. Мацьвей апавядае пра дзейнасьць Хрыста ў Галілеі, а апавяданьню пра апошнія дні Хрыста ў Ерусаліме прысьвечана трэцяя частка Эвангельля.

Аўтар Эвангельля падкрэсьлівае думку пра спадкаемнасьць хрысьціянства кнігам Старога Запавета, а значыць і Сьвятой гісторыі Ізраіля. У дзеяньнях Хрыста выканаліся прароцтвы Старога Запавету. Хрыстос — гэта новы Майсей, які даў усім народам новае адкрыцьцё. Аўтар выкарыстоўвае значна больш цытат са Старога Запавету, чым іншыя эвангелісты. Часта аўтар, тлумачачы дзеяньні Ісуса, выкарыстоўвае словы: «Гэта здарылася, каб выканалася…», падкрэсьліваючы сувязь паміж Запаветамі. Хрыстос, згодна Мацьвея, — вялікі Настаўнік і доўгачаканы Мэсія, Ягонае імя тлумачыцца як Эмануэль, што значыць «З намі Бог». У вобразе Хрыста на зямлю прыйшло Божае Валадарства, усе, хто паверыў у гэта, будзе выратаваны. Эвангельле сканчваецца словамі Хрыста: «Я з вамі ўвесь час да сканчэньня сьвету.»

Мацьвей адзіны з Эвангелістаў распавядае пра заснаваньне Божай Царквы. Шмат месца прысьвечана правілам наводзін вернікаў.

Эвангельле складаецца з 28 разьдзелаў і вылучаецца прадуманай кампазыцыяй кнігі: дзеяньні Хрыста спалучаюцца зь Яго словамі, якія вызначаюць сутнасьць вучэньня. Дасьледчыкі вылучаюць пяць словаў Хрыста, якія таксама маюць і некаторую сімэтрыю. Так, першая і апошнія словы сказаны на гары, другая і чацьвёртая абносяцца да вучняў, а трэцяя зьмешчана пасярэдзіне Эвангельля і складаецца зь сямі прыпавесьцяў пра Нябеснае Валадарства. Кожнае слова Ісуса сканчваецца фразай: «Калі скончыў Ісус». Таму дасьледчыкі, разглядаючы пяцічастковы падзел кнігі, ўглядаюць у кнізе аналяг Майсеява пяцікніжжа.

Кароткі плян Эвангельля

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Пачатак — зьяўленьне Мэсіі ў сьвет. (1:1-2:23)
  • Падрыхтоўка да служэньня — хрышчэньне Янам Хрысьціцелем і іспыт у пустошы (3:1-4:11)
  • Абвяшчэньне Божага Валадарства — Нагорная пропаведзь(Першае слова Хрыста) (5:1-7:27)
  • Пачатак дзейнасьці ў Галілеі. Другое слова: к вучням (8:1-10:42)
  • Нарастаньне варожасьці да Хрыста. Трэцяе слова: прыпавесьці пра Валадарства (11:1-13:52)
  • Завяршэньне дзейнасьці ў Галілеі. Чацьвёртае слова: правіла паводзінаў у суполцы (13:53-18:35)
  • Шлях да Ерусаліма. Пятае слова: заканчэньне сусьвету і Суд (19:1-24:46)
  • Пакуты, сьмерць і ўваскрасеньне Ісуса Хрыста (26:1-28:20)
  • В. Н. Кузьнецова. Евангелие от Матфея. Комментарий. 567 стр., 2002. ISBN 5-87507-259-8.
  • Новый завет. Комментарий к Библии под ред. А. П. Лопухина. 2006. ISBN 978-5-9989-18087.
  • Рудольф Штейнер. Евангелие от Матфея. Новалис, 2001, 224 стр.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эвангельле паводле Мацьвеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў