Эвангелісты
Выгляд

Эвангелі́сты (па-грэцку: εύαγγελιστής — які апавяшчаюць пра добрую вестку) — апосталы, аўтары чатырох кананічных Эвангельляў — Мацьвей, Марк, Лука й Ян.
| Эвангеліст | Сымбаль | Эвангельле | Род дзейнасьці |
|---|---|---|---|
| Матфей | Эвангельле паводле Мацьвея | Мытар (зборшчык падаткаў). Прапаведаваў у Этыёпіі, дзе прыняў пакутніцкую сьмерць каля 60 году (паводле іншых дадзены быў пакараны ў малаазійскім горадзе Гераполісе). | |
| Марк | Эвангельле паводле Марка | Пляменьнік апостала Варнавы, вучань апостала Пятра. Лічыцца заснавальнікам Александрыйскай царквы й яе першым біскупам. Прыняў пакутніцкую сьмерць у 68 годзе. | |
| Лука | Эвангельле паводле Лукі | Лекар, паплечнік апостала Паўла. Акрамя Эвангельля зьяўляецца аўтарам Дзеяў Апосталаў. Прыняў пакутніцкую сьмерць у грэцкіх Фівах. | |
| Ян | Эвангельле паводле Яна | Малодшы брат апостала Якава, да пакліканьня Ісусам быў рыбаком. Акрамя Эвангельля напісаў Кнігу Адкрыцьцё й тры пасланьні, якія ўвайшлі ў Новы Запавет. Адзіны з апосталаў, які сканаў натуральнай сьмерцю ў старасьці. |
У старажытнасьці гэтая назва была больш шырокай; так зваліся ўсе прапаведнікі Эвангельля ці хрысьціянства. Сярод пратэстантаў такое ўжываньне слова захавалася: так завуцца місіянэры й іншыя асобы, якія прапаведуюць хрысьціянства, што заключаецца ў Эвангельлях. У старажытнай хрысьціянскай царкве была адменная ступень ці пасада эвангелістаў адмыслова для пропаведзі Эвангельля сярод юдэяў і язычнікаў.



