Другое пасланьне Яна Багаслова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кніга Новага Запавету

Другое пасланьне Яна Багаслова


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Другое пасланьне Яна Багаслова — адзін зь лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у сьпіс кніг Новага Запавету. Зьмяшчаецца пасьля Першым пасланьне Яна й перад Трэцім пасланьне Яна.

Аўтарства й асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апостал Ян піша пасланьні, XVI стагодзьдзе

У пачатку пасланьня вызначаецца ягоны аўтар, але не называецца дакладнае імя. Аўтар вызначае сабе як Старшыня ці стары чалавек, бо ў грэцскай мове гэтыя словы абазначаюцца адным. У антычныя часы некаторыя дасьледчыкі лічылі, што аўтарам ліста мог быць Ян Прэсьбітэр, пра якога пісаў Папіюс. Аднак абсалютная большасьць хрысьціянаў была ўпэўнена, што аўтар ліста ня хто іншы, як Ян Багаслоў. Ліст зьвернуты да Панны, якая абрана Богам, і да ейгым дзецям. На жаль, імя гэтай жанчыны невядома, а таму існуюць меркаваньні, што адрасат ліста – гэта ня нейкая асоба, а Царква, да якой зьвяртаецца апостал.

Працяглы час пасланьне было амаль невядома й яно не цытавалася першымі хрысьціянскімі пісьменьнікамі, а таму не было ўключана ў сьпіс кананічных кнігаў Новага Запавету. Магчыма, гэтак адбылося з-за невялікіх памераў пасланьня, таму яно й не атрымало шырокага распаўсюджаньня.

Другое пасланьне выразна адрозьніваецца ад першага. У ім ёсьць усе асаблівасьці ліста: пачатак, у якім указваецца аўтар і адрасат, сярэдзіна й канчатак ліста з традыцыйнымі прывітаньнямі. Ідэі ліста амаль тыя ж, што й першага, што паказвае што ў абодвух лістоў адзін і той жа аўтар. Але другі ліст значна прасьцейшы за першы. Розьніцу можна растлумачыць тым, што першы ліст уяўляе сабой хутчэй шэраг пропаведзей, тады як другі — гэта ліст у ягоным традыцыйным разуменьні.

Мэта напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэта напісаньня гэтага твора была амаль той ж што й у першым пасланьні: апостал жадае засьцерагчы Царкву ад людзей, якія адвярнуліся ад вучэньня Хрыста й прапаведваюць уласныя погляды. Таму аўтар вельмі задаволены, што ягоныя чытачы прытрымліваюцца сапраўднага вучэньня, але ў той жа час ён і засьцерагае іх ад ілжэвучэньня.

Месца й час напісаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладна вызначыць месца й час стварэньня пасланьня немагчыма, мабыць усе тры расланьні былі напісаны прыкладна ў адзін час. Таму мяркуюць, што ліст мог быць напісаны ў Эфэсе ў апошнім дзесяцігодзьдзі I стагодзьдзя.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасланьне вельмі малое, у ім толькі 13 вершаў, а таму складаецца з аднаго разьдзела. Ліст пачынаецца з традыцыйнага прывітаньня, пасьля якога аўтар выказвае радасьць, што ўся сям’я Панны жыве згодна праўды. Апостал заклікае чытачоў да любові адзін да аднаго, таму што гэта й ёсьць сэнс запавета. Ян засьцерагае ад падманшчыкаў, якія ўносяць ілжэвучэньні. Небясьпека іхнага вучэньня настолькі вялікая, што аўтар нават загадвае не прывітацца зь ілжэбратамі.

Кароткі плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прывітаньні (1—3)
  • Запавет любові (4—6)
  • Засьцярога супраць ілжэвучэньня (7—11)
  • Заключныя прывітаньні (12—13)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN 978-5-485-00276-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]