Гісторыя Парычаў
Парычы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Пушчыных, пры якой дзейнічала жаночая духоўная вучэльня.
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Парычы як сяло, цэнтар дзяржаўнага «двара» (маёнтку) у Бабруйскім старостве датуецца 1639 годам[1]. Паселішча ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва і налічвала 243 двары[2]. Пад 1684 годам Парычы ўпамінаюцца як цэнтар войтаўства ў тым самым старостве[3].
У 1717 годзе ўпамінаецца Парыцкае (Барыцкае) староства. Паводле люстрацыі ад 3 чэрвеня 1765 году, мястэчка зьяўлялася цэнтрам ключа Бабруйскага староства, якое знаходзілася ў пасэсіі ў стражніка польнага пана Лопата.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Парычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадах называлася Менскім наместніцтвам). 5 красавіка 1797 году паселішча перайшло ў валоданьне адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. У 1798 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую царкву зь юрысдыкцыі Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату. Пад 1800 годам Парычы ўпамінаюцца як мястэчка[4]. У 1819 годзе замест ранейшай у мястэчку збудавалі новую царкву, асьвечаную ў імя Сьвятога Духа (мэтрычныя кнігі захоўваліся з 1801 году). На 1848 год у Парычах было 250 двароў, на 1866 год — 265. Да 1855 году працаваў цукровы завод (у 1845 годзе вырабіў 375 пудоў цукру). У 1863 годзе ў мястэчку ўзьвялі царкву ў імя Сьвятой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры жаночай вучэльні духоўнага ведамства[5].
Паводле перапісу 1897 году ў Парычах было 442 двары, дзейнічалі 2 царквы і 5 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі 75 крамаў, аптэка, 2 заезныя двары, карчма, 2 народныя і духоўная вучэльні, сельская лячэбніца, паштова-тэлеграфная кантора і пазыкова-ашчаднае таварыства; у фальварку існавала вінакурня. У пачатку XX ст. у мястэчку дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі бровар, гарбарны і 2 канатныя заводы, прыстань, 2 народныя вучэльні, жаночая духоўная вучэльня (пры ім узорная школа), 2 лякарні, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год — 520 двароў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваныя. З 24 ліпеня 1924 году мястэчка Парычы — цэнтар утворанага раёну, які ўваходзіў у склад Бабруйскай акругі (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а потым: ад 20 лютага 1938 году — у Палескай, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году савецкія ўлады скасавалі мястэчкі як афіцыйны тып населеных пунктаў: Парычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесьлі ў Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году савецкія ўлады перайменавалі Шацілкі ў Сьветлагорск, а Парыцкі раён — у Сьветлагорскі[6]. На 1999 год у Парычах было 780 двароў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучэльня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1910
-
да 1910
-
1910
-
1910
-
1910
-
1910
-
1911
-
1911
-
1911
-
1911
-
1913
-
1913
Сакральныя будынкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Мураваная царква, 1910
-
Мураваная царква, 1910
-
Мураваная царква, да 1918
-
Мураваная царква, да 1918
-
Інтэр'ер, 1890
-
Драўляная царква, да 1918
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царкоўнапрыходзкая школа, 1910
-
Рака Бярэзіна, 1910
-
Пошта, да 1918
-
Дэпо, да 1918
-
Ускраіна, да 1918
-
Лякарня, 1923
-
Сядзіба заможнага селяніна Піліпа Юдзенкі. І. Сербаў, 1912
-
Мост празь Бярэзіну, 1944
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. — Менск, 1931.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 426.
- ^ Рассадзін С. Я., Рызнаокі Г. М., Петухоў А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў Рэгіянальны партал — Светлагорск Праверана 19 студзеня 2012 г.
- ^ Маслюкоў Т. Якое яно, мінулае? // «Светлагорскія навіны», 26 сакавіка 1991. С. 3.
- ^ Грабянчук І. В. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. С. 693—694.
- ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1. — Мн.: Беларусь, 2000. — 511 с. ISBN 985-01-0254-3.
- Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 750 с.: іл. ISBN 985-01-0255-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя Парычаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў