Гісторыя Гішпаніі
Старажытная гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адной зь пячор у скале Гібральтару ў 1848 годзе быў знойдзены чэрап, які — як высьветлілася пазьней — належаў нэандэртальцу і ўзрост якога налічвае 60 000 гадоў. У 1926 годзе там сама знайшлі яшчэ адзін чэрап — маленькай нэандэртальскай дзяўчынкі, якой у час сьмерці было ўсяго чатыры гады. Прыклады пячорнага жывапісу чалавека разумнага (homo sapiens) знаходзяцца ў Альтамірскай пячоры непадалёку ад Сантыльяна дэль Мар у Кантабрыі, дзе можна пабачыць больш за 150 насьценных малюнкаў, якія ўзьніклі ў пэрыяд з 16 000 па 14 000 гады да н. э. Іншыя сьведчаньні пячорнага жывапісу, узрост якіх налічвае каля 20 000 гадоў былі знойдзеныя ў пячоры Ля Пілета (La Pileta) непадалёку ад Ронда (Ronda) і ў адной зь пячор каля мястэчка Нэрха (Nerja) у правінцыі Маляга ў Андалюзіі. У пячорах Экаін (Ekain) і Альчэры (Altxerri), якія знаходзяцца каля Сан-Сэбастыяну (San Sebastián) у паўднёва-заходняй частцы Ібэрыйскае паўвыспы, археолягі знайшлі шматлікія гравюры і наскальныя малюнкі, на сёньняшні час больш за 300 артэфактаў, у першую чаргу каменныя і касьцяныя прылады, узрост найстарэйшых зь якіх дасягае 16 500 і 15 500 гадоў і якія належаць да раньняй магдаленскай эпохі. Наймаладзейшыя творы наскальнага жывапісу зь пячоры Куэва Ля Пілета (Cueva La Pileta) былі створаны ў 6 стагодзьдзі да нашай эры. З той жа эпохі паходзяць жывапіс пячоры Куэва дэ ляс Летрэрас (Cueva de los Letreros) непадалёку ад Вэлес Блянка (Vélez Blanco) (Альмэрыя, Андалюзія), а таксама залатыя вырабы і тканіна з магільных склепаў пячоры Куэва дэ ляс Мурсьелягас (Cueva de los Murciélagos) (Гранада, Андалюзія).
Сярэднявечча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля 1000 году да нашай эры тэрыторыю сучаснай Гішпаніі засяліў народ афрыканскага паходжаньня — ібэрыйцы. У 209 годзе да н. э., пасьля паразы ў Другой Пунічнай вайне Гішпанія перайшла пад уладу Рыму. У рымскія часы Гішпанія складалася спачатку зь дзьвюх, а потым зь пяці правінцыяў.
Рэканкіста (8—15 стагодзьдзі)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Супрацьстаяньне ісламскім захопнікам пачалося яшчэ пры першым каралі Каралеўства Астурыя — Пэлая (718—737) (Pelayo), які распачаў барацьбу з маўрамі ў гарах непадалёку ад гораду Кавадонга. Барацьбу з мусульманамі працягнулі пазьней ягоныя сыны і нашчадкі.
У 1492 годзе з Гішпаніі асобным дэкрэтам былі выгнаныя ўсе габрэі.
Напалеонаўскія войны: вайна за незалежнасьць Гішпаніі (1808—1814)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Вайна на Пірэнэйскім паўвостраве
У 1808 годзе на гішпанскі трон узышоў брат Напалеона Жозэф.
Гішпанія ў дзевятнаццатым стагодзьдзі (1814—1873)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нягледзячы на тое, што хунта, якая прымусіла французаў пакінуць Гішпанію, паклялася на лібэральнай канстытуцыі 1812 году, Фэрдынанд VII прытрымліваўся поглядаў, што новы шлях развіцьця быў надта лібэральным для краіны. Па вяртаньні ў Гішпанію, ён адмовіўся ад канстытуцыйнай клятвы і працягваў кіраваць тымі ж аўтарытарнымі мэтадамі, як гэта рабілася і раней.
Першая Гішпанская Рэспубліка (1873—1874)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля афэры Ідальга, Амадэўс аб’явіў Гішпанію краінай, кіраваць якой немагчыма, і ўцёк з краіны. У яго адсутнасьць быў сфармаваны новы ўрад, у склад якога ўвайшлі радыкальныя сілы і рэспубліканцы. Гішпанія была абвешчаная новым урадам Рэспублікай.
Другая Гішпанская Рэспубліка (1931—1939)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У час Другой Гішпанскай Рэспублікі, жанчыны ўпершыню атрымалі права прымаць удзел у агульных выбарах. Пасьля таго, як Альфонс XIII пакінуў Гішпанію, Нісэта Алькаля Самора (Niceto Alcalá Zamora) абвясьціў 14 красавіка 1931 году Другую Рэспубліку ў гісторыі краіны, абвяшчэньне якой ня выклікала ў насельніцтва супрацьстаяньня і было ўспрынятае большасьцю гішпанцаў як пазытыўная гістарычная падзея. Алькаля Самора заняў пасаду прэзыдэнта краіны.
Гішпанская грамадзянская вайна (1936—1939)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1930-я гады вызначыліся яскравай палярызацыяй палітычнага спэктру на левых і правых. Левае крыло выступала за клясавую барацьбу, аграрныя рэформы, аўтаномію рэгіёнаў і паслабленьне сфэры ўплыву царквы і манархічнай улады. Правае крыло — найбуйнейшым прадстаўніком якога была CEDA (правае крыло каталіцкай кааліцыі) — прытрымлівалася супрацьлеглых поглядаў па большасьці спрэчных пытаньняў. У 1936 годзе, пры падтрымцы Камінтэрну, левыя аб’ядналіся ў Народны Фронт (Popular Front) і прыйшлі да ўлады. Пасьля гэтага ў краіне зноў усталявалася хаатычнае становішча мінулых гадоў. Спрэчкі вырашаліся з дапамогой зброі, безьзямельныя працоўныя пачалі захапляць зямлю, было забіта шмат афіцыйных прадстаўнікоў царквы, паліліся царкоўныя будынкі. У Мадрыдзе прайшлі масавыя пратэсты будаўнікоў. Правае крыло краіны бачыла абыякавасьць і адсутнасьць волі дзейнічаць з боку левых сіл і пачало рыхтавацца да путчу. Пасьля таго як быў забіты Хасэ Кальва-Сатэлё (José Calvo-Sotelo), правымі сіламі было прынята рашэньне пачынаць рашучыя дзеяньні.
У чэрвені 1936 году ў Марока пачаўся ваенны бунт нацыяналістычна настроеных сіл, які неўзабаве перакінуўся на Гішпанію, ахапіўшы краіну і выклікаўшы Гішпанскую грамадзянскую вайну. Кіраўнікі паўстаньня стварылі хунту, якая 1 кастрычніка 1936 году вызначыла Франсіска Франка кіраўніком гішпанскага нацыянальнага ўраду і частак Гішпаніі, якія знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў, а таксама генэралісімусам краіны. У лістападзе 1936 году ўрад пад яго кіраўніцтвам прызналі Нямеччына і Італія і пачалі аказваць палітычную і ваенную падтрымку новаму ўраду.
Грамадзянская вайна скончылася 1 красавіка 1939 году.
Дыктатура генэрала Франсіска Франка (1939—1975)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Першай і Другой сусьветных войнах Гішпанія афіцыйна захоўвала нэўтралітэт, што было часткова зьвязанае зь цяжкім станам краіны, выкліканым грамадзянскай вайной (1936—1939). У пэрыяд кіраваньня Франка, Гішпанія засталася ў значнай эканамічнай і культурнай ізаляцыі ад сьвету, але ў той час краіна пачынала рабіць першыя крокі да ўсталяваньня эканамічных зносін з эўрапейскімі суседзямі.
Дэмакратыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1978 годзе насельніцтвам зь перавагай у 88% галасоў была прынята новая канстытуцыя, згодна якой у Гішпаніі ўсталяваўся новы дзяржаўны лад — парлямэнцкая манархія. Першым прэм’ер-міністрам дэмакратычнай краіны стаў Адольфа Суарэс (Adolfo Suárez).