Перайсьці да зьместу

Чэрап

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэрап бульдога.

Чэ́рап (па-лацінску: cranium) — касьцяная частка галавы ў хрыбетных жывёлаў, касьцяны каркас галавы, які абараняе яе ад пашкоджаньняў і служыць месцам прымацаваньня яе мяккіх тканак. У некаторых рыбаў і земнаводных чэрап мае храстковую будову. У чалавека чэрап складаецца зь дзьвюх вылучных частак, як то мазговага чэрапа і тварнага чэрапа[1]. Чэрап утварае самую пярэднюю частку восевага шкілета і ёсьць вынікам цэфалізацыі і павелічэньня аб’ёму галаўных мазгоў, а таксама некалькіх структураў органаў пачуцьцяў, як то вочы, вушы, нос, язык і, у рыб, адмыловых органаў сэнсуацыі, як то вусікі ля рота[2].

  1. White, Tim D.; Black, Michael T.; Folkens, Pieter Arend Human Osteology (3rd ed.). — Academic Press. — ISBN 978-0-08-092085-6
  2. Cephalization: Biology. Encyclopædia Britannica. Архіўная копія ад 02.05.2016 г.