Генэралісімус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Генэралісімус (ад па-лацінску: Generalissimus — самы галоўны) — вышэйшае вайсковае званьне ва ўзброеных сілах шэрагу краінаў. Прысвойвалася палкаводцам, якія камандавалі падчас вайны некалькімі, часьцей саюзнымі, войскамі, а таксама часам асобам зь сем’яў кіруючых дынастыяў і дзяржаўным дзеячам як ганаровае званьне.

У 1569 годзе францускі кароль Карл IX прысвоіў званьне генэралісімус 18-гадоваму брату (будучаму каролю Генрых III). У далейшым званьне генэралісімуса мелі: у Францыі — герцаг Г. дэ Гіз (1550-88), прынц Л. Кандэ (1621-88), герцаг Л. Вілар (1653-1734), герцаг А. Рышэльё (1696-1788) ; у Аўстрыі — князь Раймунд Мантэкуколі (1609-80), прынц Яўген Савойскі (1663-1736), граф Леапольд Іозеф Даўн (1705-66), эрцгерцаг Карл (1771-1847), князь Карл Філіп Шварцэнберг (1771-1820) ; у Нямеччыны — граф Альбрэхт фон Валенштэйн (1583-1634);

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]