Гюстаў Дарэ
Поль Ґюстаў Дарэ | |
Поль Ґюстаў Дарэ. Фатаздымак Фэлікса Надара | |
Імя пры нараджэньні | Paul Gustave Doré |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1832 |
Месца нараджэньня | Страсбург, Францыя |
Дата сьмерці | 23 студзеня 1883 (51 год) |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гравёр, ілюстратар, жывапісец |
Навуковая сфэра | малярства, выяўленчае мастацтва[3], графіка[d][3], art of drawing[d][3] і падлеткавая літаратура[d][4] |
Месца працы | |
Жанры | гістарычны жывапіс, алегорыя[d][5], рэлігійнае мастацтва[d][5], фігурка[d][5], карыкатура[d][5] і партрэт[5] |
Плынь | рамантызм[6] і сымбалізм[7] |
Пад уплывам | Гюстаў Курбэ[d][8] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
По́ль Ґюста́ў Дарэ́ (па-француску: Paul Gustave Doré; 6 студзеня 1832, Страсбург — 23 студзеня 1883, Парыж) — францускі гравёр, ілюстратар і скульптар.
Жыцьцё й творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Страсбурґу ў сям’і будаўніка мастоў. У дзесяцігадовым узросьце выконвае сваю першую ілюстрацыю да «Боскай камэдыі» Дантэ, ва ўзросьце 15-ці год яго творы пачынаюць публікавацца. Празь некаторы час у 1841 годзе сям’я мастака пераяжджае ў Бур. Гэты пераезд аказаў вялікі ўплыў на ўсю мастацкую творчасьць Дарэ. У 1847 годзе Дарэ разам з маці пераязджае ў Парыж, дзе пачынае працаваць кніжным ілюстратарам. Мастак адпраўляецца да галоўнага рэдактара часопісу «Журналь пур рыр» Філіпону, зь сэрыяй малюнкаў подзьвігаў Гэракла й прымаецца ў лік супрацоўнікаў, адначасова атрымліваючы заробак ў памеры 5000 франкаў. На прыканцы году выходзіць альбом яго літаграфіяў «Подзьвігі Гэркулеса», у якім пазначалася, што аўтар гэткіх твораў — пятнаццацігадовы мастак, які выконваў іх без настаўнікаў і клясычных штудыяў.
Ведама, што мастак падзяляў свой працоўны дзень на тры часткі: раніца прысьвячалася графіцы, поўдень — жывапісу, вечар — зноўку графіцы. Дарэ так і не атрымаў мастацкае адукацыі, але праводзячы час у Лувры ды нацыянальнае бібліятэцы, цікавіўся тамтэйшымі карцінамі ды гравюрамі.
У 1848 годзе мастак становіцца ўдзельнікам салёну, дзе выстаўляе свае творы. Праз 4 гады ён парывае свае ўзаемадачыненьні з часопісам «Журналь пур рыр». З гэтага момату Дарэ займаецца афармленьнем танных выданьняў.
У 1853 годзе ілюструе Байрана. У 1854 годзе зьяўялюцца ілюстрацыі да «Гарганцюа й Пантагруэль» Рабле. У 1855 годзе выйшлі малюнкі да «Гарэзьлівых аповядаў» Бальзака. 1860-я гады прынесьлі сьвету ілюстрацыі да «Пекла» й «Рая» Дантэ, да казак Шарля Пэро ды прыгодаў Мюнхгаўзэна. У 1863 годзе Дарэ ілюструе францускае выданьне «Дон Кіхота» з малюнкамі рыцара й яго збраяносца Санча Пансы, якія сталі вельмі папулярнымі. У 1866 годзе для брытанскіх выдаўцоў Дарэ робіць ілюстрацыю ангельскае Бібліі, якая ў шэрагу зь іншымі творамі мастака была выстаўлена на буйной выставе ў 1867 годзе ў Лёндане. Гэтая выстава была першым крокам да стварэньня дарэўскай галерэі на вуліцы Нью Бонд.
У 1869 годзе Блэнчард Джэральд прапаноўвае Дарэ працаваць разам над стварэньнем разгорнутых выяваў Лёндана, якія мусілі быць апублікаваныя аднім выданьнем. Джэральда натхніла выданьне «Microcosm of London» (1808), Томаса Роўландсана, Ўільяма Пайна й Рудольфа Акэрмана. У выніку ўзаемных дамоўленасьцяў Ґюстаў Дарэ падпісвае пяцігадовы кантракт з Grant & Co, згодна зь якім мастак абавязваўся кожны год заставацца ў Лёндане на адпаведны трохмесячны тэрмін і атрымліваў вялізную суму грошаў ў памеры 10 000 £.
Кніга «London: A Pilgrimage» з 180 ілюстрацыямі была апублікаваная ў 1872 годзе, але выданьне было сустрэта вельмі холадна, асабліва такімі часопісамі, як Art Journal ды Westminster Review. Некаторыя крытыкі лічылі, што Дарэ робіць дужа моцны акцэнт на лёнданскай галечы.
У 1870-х гады робіць ілюстрацыі да «Казаньня аб старым мараку» Кольрыджа, «Згубленага Рая» Мільтана, «Ідыліі караля» Тэнісана і г. д.
Дарэ называюць найвыбітнейшым ілюстратарам XIX стагодзьдзя за неперасягнёную гульню сьвятла й цені ў сваіх працах. Пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз.
Дарэ й Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пэрыяд з 1883 па 1886 Ґюстаў Дарэ меў магчымасьць працаваць з польскім мастаком і графікам італьянскага паходжаньня, удзельнікам паўстаньня 1863—1864 гг. Міхалам Андрыёлі, які пасьля разгрому паўстаньня пэўны час працаваў у Парыжы.[9] Міхал Андрёлі вядомы сваімі графічнымі творамі, у якіх ён зьвяртаўся да культурнай спадчыны Літвы: «Сьмерць Кейстута», «Сутычка ліцьвінаў з крыжакамі», «Гусьляр», «Хрышчэньне ліцьвінаў», «Сьмерць Людзьвіка Нарбута каля Дубічаў». Таксама засталіся ягоныя ілюстрацыі да «Конрада Валенрода» і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, да твораў Я. Ходзькі, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі, Ю. Славацкага, Ю. Крашэўскага і іншых.
Галерэя твораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
«Шалёны Раланд».
-
«Якаў, які змагаецца з анёлам» (1855)
-
«Дон Кіхот»
-
«Чырвоны капялюшык»
-
«Стварэньне сьвятла»
-
«Ёна й кіт»
-
«Патоп»
-
Ілюстрацыя: «Шалёны Раланд»
-
«Андрамэда»
-
«Харон», з Боскай камэдыі
-
«Мэрлін, які раіць каралю Артуру»
-
«Шатан, на сваім троне ў пекле»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père Lachaise (фр.) — Versailles: 2006. — P. 290. — ISBN 978-2-914611-48-0
- ^ Gabrielli D. Dictionnaire historique du Père-Lachaise (фр.) — 2002. — P. 119. — ISBN 978-2-85917-346-3
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ https://www.dbnl.org/onzekinderboeken/jeugdlit_illustrator.php
- ^ а б в г д RKDartists (нід.)
- ^ https://www.library.georgetown.edu/exhibition/romanticism-literature-music-and-art
- ^ Cassou J., Brunel P., Claudon F., Pillement G., Richard L. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
- ^ https://www.musee-orsay.fr/en/whats-on/exhibitions/presentation/gustave-dore-1832-1883-master-imaginatioeugene
- ^ szliachta.org(недаступная спасылка) // Міхал Андрыёлі (Michal Elwiro Andriolli)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творы Дарэ на сайце «Projekt Gutenberg»
- Нямецкі FTP з ілюстрацыямі Дарэ
- «Біблія» Дарэ
- Галерэыя ілюстрацыі Ґюстава Дарэ
- Хрысьціянскі сайт з шматлікімі ілюстрацыямі Дарэ
- Ілюстрацыі Ґюстава Дарэ да «Дон Кіхота»
- Больш ілюстрацыяў Ґюстава Дарэ да «Дон Кіхота»
- Ілюстрацыя Дарэ (Біблія, Дантэ, Арыёста, Рабле, Мільтан, Сервантэс, Тэнісан, По) у «Гісторыі мастацтва»