Перайсьці да зьместу

Гарэт Бэйл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гэрэт Бэйл»)
Гарэт Бэйл
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 ліпеня 1989(1989-07-16)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 185 см[4]
Вага 82 кг[4]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2013
2013—2022
2020—2021
2022—2023
Саўтгэмптан
Тотэнгэм Готспур
Рэал Мадрыд
Тотэнгэм Готспур (арэнда)
Лос-Анджэлес
41 (5)
146 (43)
176 (81)
20 (11)
13 (3)
Зборныя
2006—2022 Ўэйлз 111 (40)

Гарэт Фрэнк Бэйл (па-ангельску: Gareth Frank Bale; нарадзіўся 16 ліпеня 1989 году, Кардыф, Ўэйлз) — былы валійскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Валіі. Сусьветную вядомасьць Гарэт атрымаў выступаючы за ангельскі клюб «Тотэнгэм Готспур». Асабліва пасьпяховым сэзонам у лёнданскім клюбе быў сэзон 2012—2013 гадоў, калі Гарэт быў абраны найлепшым гульцом Прэм’ер-Лігі. 1 верасьня 2013 году Гарэт пасьля доўгіх перамоваў далучыўся да складу гішпанскага гранду «Рэал» за неназваную суму, але, як некаторыя лічаць, гішпанскі клюб выклаў рэкордную суму за гульца[5].

Гарэт Бэйл нарадзіўся 16 ліпеня 1989 году ў Кардыфе. Яшчэ дзіцем ён вырашыў, што абавязкова стане футбалістам. Маленькі Гарэт Бэйл з зачараваньнем глядзеў футбольныя матчы й захапляўся наймацнейшымі футбалістамі сьвету. Ён увесь час уяўляў сябе на іхным месцы й марыў стаць такім жа вялікім гульцом.

Гарэт быў заўважаны скаўтамі «Саўтгэмптану» яшчэ ў дзевяцігадовым узросьце, і затым пачаў трэніравацца ў адной з даччыных акадэміяў гэтага клюбу. Трэніроўкі прыносілі юнаку толькі задавальненьне — ён стараўся даказаць усім і сабе самому, што здольны дамагчыся вялікіх посьпехаў у футболе. У 16 гадоў Бэйл гуляў у зборнай школы для 18-гадовых і дапамог ёй выйграць Школьны кубак Кардыфу. У тым жа годзе ён атрымаў прэмію ад дэпартамэнту спорту Валіі. Тады ж яго хацеў набыць «Манчэстэр Юнайтэд», але прапанова манкуніянцаў было адхілена[6].

1 верасьня 2013 году гішпанскі клюб «Рэал» абвесьціў, што яны дасягнулі пагадненьня аб трансфэры Бэйла[7][8], падпісаўшы з гульцом шасьцігадовы кантракт. Як лічыцца, за гэтую зьдзелку «Тотэнгэм» атрымаў 77 млн фунтаў[9] або нават за сусьветна рэкордную суму ў памеры 85,3 млн фунтаў[10][11].

У асноўную зборную стаў выклікацца ў 17 гадоў з мэтай замяніць Раяна Гігса, які на той час скончыў сваю міжнародную кар’еру. Дэбют юнага валійца адбыўся 27 траўня 2006 году, калі ён выйшаў на замену ў матчы са зборнай Трынідаду і Табага на 80-й хвіліне.

«Рэал»:

«Лос-Анджэлес»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]