Гутары
Выгляд
Гутары | |
трансьліт. Hutary | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Пастаўскі |
Сельсавет: | Юнькаўскі |
Насельніцтва: | 5 чал. (1999) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2155 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°7′40.7″ пн. ш. 26°55′42.9″ у. д. / 55.127972° пн. ш. 26.928583° у. д.Каардынаты: 55°7′40.7″ пн. ш. 26°55′42.9″ у. д. / 55.127972° пн. ш. 26.928583° у. д. |
± Гутары |
Гу́тары[1] — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавету. За 6 км на ўсход ад Паставаў каля ракі Лучайка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома з 1873 году ў Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Назва паходзіць ад тэрміну гута ў значэньні «шклозавод»; гутар — чалавек, які працаваў на гэтым заводзе. У Пастаўскім раёне сустракаюцца прозьвішчы Гутар (вельмі шырока), Гутараў. Разам з гэтым нельга выключаць і вэрсію паходжаньня назвы ад беларускага дзеяслова гутарыць — «размаўляць». З гэтага вынікае і мянушка: гутар — «чалавек, які любіць пагаварыць»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 357
- ^ Ігар Пракаповіч. «Назвы нашых мясцін»