Нацыянальны банк Грузіі
Нацыянальны банк Грузіі საქართველოს ეროვნული ბანკი | |
Дата ўтварэньня | 1991 |
---|---|
Тып | цэнтральны банк |
Штаб-кватэра | Тбілісі |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Грузія |
Сайт | www.nbg.gov.ge |
Нацыянальны банк Грузіі (па-грузінску: საქართველოს ეროვნული ბანკი) — цэнтральны банк Грузіі[1]. Створаны на падставе Грузінскага рэспубліканскага банка Дзяржбанка СССР у 1991 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацбанк Грузіі быў заснаваны ў 1919 годзе[1], а ў 1991 годзе пасьля зьнікненьня СССР ён пачаў працаваць як незалежны інстытут. Згодна пастановы Вярхоўнага Савету Грузіі быў створаны Нацыянальны банк Грузіі[2].
Афіцыйна незалежны нацбанк быў заснаваны ў жніўні 1991 году, на падставе прынятага Закону «Аб Нацыянальным банку Грузінскай Рэспублікі». У той самы час быў прыняты і Закон «Ад грашова-крэдытным рэгуляваньні ў Рэспубліцы Грузія», які вызначыў асноўныя кірункі дзейнасьці Цэнтральнага банка краіны ў манэтарнай палітыцы.
Цяперашні статус Нацбанку вызначаецца Канстытуцыяй Грузіі. Згодна 95-му артыкулу Канстытуцыі, Нацбанк незалежны ў сваёй дзейнасьці. Правы і абавязкі Нацбанку, яго дзейнасьць і гарантыі незалежнасьці вызначаюцца Законам «Аб Нацыянальным банку», прынятым Парлямэнтам Грузіі 23 чэрвеня 1995[2].