Перайсьці да зьместу

Градэц Кралавэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Градэц Кралавэ
Поўная назва FC Hradec Králové
Заснаваны 1905
Горад Градэц Кралавэ, Чэхія
Стадыён Малшовіцка-арэна
Умяшчальнасьць: 9300
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fchk.cz (чэс.)

«Градэц Кралавэ» (па-чэску: Hradec Králové) — чэскі футбольны клюб з гораду Градэц Кралавэ. Заснаваны ў 1905 годзе. Чэмпіён Чэхаславаччыны (1960), уладальнік Кубка Чэхіі (1995).

«Градэц Кралавэ» ўпершыню згуляў у чэхаславацкай Першай лізе ў 1956 годзе. Пасьля двух сэзонаў у эліце клюб страціў месца ў лізе, але вярнуліся туды назад на сэзон 1959—1960 гадоў, здабыўшы адразу перамогу ў чэхаславацкім першынстве[2]. Тады каманда мела назву «Спартак». Дзякуючы перамогі каманда атрымала права на выступы ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1960—1961 гадоў, дзе прасунуўся да чвэрцьфіналу, саступіўшы «Барсэлёне» паводле двух матчаў.

  1. ^ ČT Sport Kotal ze zdravotních důvodů skončil v Hradci Králové, tým povede HorejšЧэскае тэлебачаньне, 2024.
  2. ^ Jeřábek, Luboš (2007). «Český a československý fotbal — lexikon osobností a klubů». Prague, Czech Republic: Grada Publishing. — С. 67. — ISBN 978-80-247-1656-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]