Вуліца Хатаевіча (Гомель)
| Хатаевіча | |
| Вуліца | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Раён гораду | |
| Гістарычны раён | Каўказ |
| Аўтобусныя маршруты | 17, 18, 20, 28, 33, 34 |
| Тралейбусныя маршруты | 9, 16, 21, 23 |
| Вуліца Хатаевіча ў Вікісховішчы | |
Хатаевіча вуліца — адна з галоўных вуліцаў гораду Гомля. Разьмешчана ў Цэнтральным раёне. Пачынаецца недалёк ад Унівэрмага Гомель (ля аднаго з будынкаў фабрыкі «Спартак»), сканчаецца ля пачатку вуліцы Мазурава (у пэрспэктыве магчымы працяг вуліцы далей, да так званага «Абкамаўскага» возера). У апошні раз вуліца была пераназваная ў гонар М. М. Хатаевіча (партыйны дзяяч, родам з Гомля).
Перасякае вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаткова вуліца сканчалася ў раёне перасячэньня з вуліцай Падгорнай. Але павялічылася ў памеры пры пабудове мікрараёна «Мельнікаў Луг». Згодна зь цяперашнім генэральным плянам забудовы Гомля вуліца Хатаевіча павінна стаць адной з галоўных транспартных вуліцаў гэтага раёну, дзеля чаго ў сярэдзіне 2000-х была зьнесеная прыватная 2-павярховая забудова на цотным баку вуліцы.