Глебава Рудня
Глебава Рудня лац. Hlebava Rudnia | |
Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Вішнёўскі |
Насельніцтва: | 60 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213831 |
СААТА: | 7208812016 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′36.8″ пн. ш. 29°10′53.0″ у. д. / 52.976889° пн. ш. 29.181389° у. д.Каардынаты: 52°58′36.8″ пн. ш. 29°10′53.0″ у. д. / 52.976889° пн. ш. 29.181389° у. д. |
± Глебава Рудня | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гле́бава Ру́дня[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Брожцы. Уваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1789 годзе вёска, 7 двароў, 41 жыхар, існаваў млын, жалезная вытворчасьць. Была ва ўласнасьці дзяржаўнага скарбу. У складзе Бабруйскага староства Бабруйскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1847 годзе ўваходзіла ў склад маёнтку Брожа Бабруйскага павету Менскай губэрні.
У 1920 годзе адчыненая школа. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад птушкафабрыкі «Бабруйская». Дзеяла лясьніцтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 60 жыхароў
- 2007 год — 46 жыхароў, 27 двароў
- 1999 год — 44 жыхары
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Глебава-руднянскае радовішча пяску (пэрспэктыўныя запасы 43,2 млн м³)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 75.
- ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
- ^ Глебава Рудня // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 170—171