Перайсьці да зьместу

Геранім Друцкі-Любецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Геранім Друцкі-Любецкі
Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
1918 г. — не пазьней за 1919 г.
Прэм’ер-міністар: Раман Скірмунт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 кастрычніка 1861(1861-10-05)
Памёр: 31 сьнежня 1919(1919-12-31) (58 гадоў)
Сужэнец: Марыя з Грабоўскіх[d]
Бацька: Эдвін Друцкі-Любецкі
Маці: Ядвіга з Радзівілаў[d]
Адукацыя:
[[commons:Category:Hieronim Drucki-Lubecki|]] ў Вікісховішчы

Геранім Друцкі-Любецкі (5 кастрычніка 1861, Пінск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 31 сьнежня 1919, Варшава, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзяяч Расейскай імпэрыі і Беларусі, пісьменьнік, сябра Рады БНР.

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1861 году ў Пінску ў буйнай арыстакратычнай землеўласьніцкай сям’і. Належаў да княскага рода Друцкіх-Любецкіх, з боку маці быў нашчадкам Радзівілаў.

Скончыў нямецкамоўную гімназію ў Рызе, а ў 1885 годзе — юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. З 27 сакавіка 1886 году па 27 жніўня 1887 году служыў у гвардыі грэнадэрскай брыгадзе.

У 1906 годзе быў абраны дэпутатам (ад Пінска) у I Дзяржаўную думу Расейскай імпэрыі. У 1909—1910 гадах быў чальцом Дзяржаўнага Савету Расейскай імпэрыі ад Менскай губэрні.

Падчас Першай сусьветнай вайны быў з 1914 году чальцом Польскага таварыства дапамогі ахвярам вайны. У сьнежні 1915 году быў старшынём арганізацыйнага камітэту «Польскія дні» ў Менску.

У красавіку 1917 году стаў сябрам Менскага павятовага польскага камітэта.

У статыстычных дакумэнтах 1917 г. неаднаразова пазначаў сваю нацыянальнасьць як «беларус»[1][2].

13-15 траўня 1917 г. прысутнічаў на пасяджэньні Беларускага нацыянальнага камітэта, куды быў кааптаваны па ініцыятыве Рамана Скірмунта разам з іншымі буйнымі маянткоўцамі (Эдвардам Вайніловічам, князям Станіславам Радзівілам і інш.). Блякаваў прапановы прадстаўнікоў БСГ аб радыкальных аграрных пераўтварэньнях у Беларусі, а таксама пацьвердзіў сваё імкненьне да аўтаноміі Беларусі ў складзе Расеі, злучэньня ўсіх беларускіх зямель, падзеленых фронтам Першай сусьветнай вайны, пад адной уладай і адмежаваўся ад польскай арыентацыі[3].

У канцы кастрычніка 1918 г. як дэлегаваны ад Саюза землеўласнікаў Мінскай губерні («Саюза маянткоўцаў Мінскай губерні») увайшоў у якасці члена ў склад Рады БНР[4].

У 1919 годзе выехаў у Польшчу. У Варшаве захварэў на гішпанскі грып і памёр. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве.

Успаміны і водгукі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як засьведчыў у сваіх успамінах ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, стваралася ўражаньне, што «буйныя землеўласьнікі на Беларусі пачынаюць пазнаваць самі сябе і варочацца да таго народу, з каторага яны выйшлі», а ідэя палітычнай суб’ектнасці Беларусі ў форме аўтаноміі ў складзе Расеі атрымлівае ў маянткоўцаў шчырую падтрымку[5]

Таксама кс. Вінцэнт Гадлеўскі прыводзіў выказваньне князя Гераніма Друцкага-Любецкага, які ў сваёй прамове на сесіі адзначыў, што паходзіць з роду беларускіх князёў і заявіў, «што ён не вінаваты, што над яго калыскай пяялі не беларускія, а польскія песьні»[6].

Ажаніўся ў 1889 г. з Марыяй (Марыяй Ганнай Эрнэстынай) Гётцандорф-Грабоўскай (1861—1946), ад якой меў дзяцей:

  1. ^ Сяргей Абламейка У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі — Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
  2. ^ Раюк, А. Р. Беларускі палітычны кансерватызм канца XIX — пачатку XX ст. — С. 183.
  3. ^ Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох… С. 13.
  4. ^ Смалянчук, А. Ф. Раман Скірмунт (1868—1939): Жыццяпіс грамадзяніна Краю / А. Ф. Смалянчук. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С.482.
  5. ^ Рудовіч, С. «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта… С. 24.
  6. ^ Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868—1939) як лідэр беларускага руху (сакавік-май 1917 г.) // «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі: зборнік навуковых артыкулаў. — С. 299.
  7. ^ Ахвяра «рыжскай мяжы». Сапраўдная гісторыя трагедыі князёўны Крысціны Друцкай-Любецкай
  8. ^ Krystyna Maria Józefa Jadwiga Drucka-Lubecka (Drucka-Lubecka)