Перайсьці да зьместу

Генэрал арміі Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наплечнік СВ узору 2016 г.

Парадны наплечнік 2009 г.

Генэра́л а́рміі Ўкраі́ны — найвышэйшае вайсковае званьне ва ўзброеных сілах Украіны.

У дадатак да наплечнікаў гэтае званьне мае адмысловую ўзнагароду, якая была ўсталяваная 22 студзеня 1994 году загадам прэзыдэнта Ўкраіны № 21/94 «Аб усталяваньні адмысловай узнагароды генэрала арміі Ўкраіны» й ёсьць перапрацоўкаю малое Маршальскае зоркі СССР[1]. Званьне скасавана Законам Украіны 1 кастрычніка 2020 году[2].

Званьню генэрала арміі Ўкраіны адпавядаюць адмысловая званьні генэрал унутранае службы Ўкраіны ды генэрал службы грамадзянскае аховы Ўкраіны.

Генэралы арміі Ўкраіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званьне зацьверджанае Законам Украіны ад 25 сакавіка 1992 году № 2232-XII «Аб усеагульным вайсковым абавязку й вайсковай службе».

Імя Дата прысваеньня № Загаду Пасада на момант прысваеньня звантня
1 Віталі Радзецкі 30 лістапада 1993 № 567/93 Міністар абароны Ўкраіны (1993–1994)
2 Валеры Губэнка 25 студзеня 1994 № 27/94 Камандавалы памежных войскаў Украіны (1991–1995)
3 Яўген Марчук 23 сакавіка 1994 № 111/94 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (1991–1994)
4 Аляксандар Кузьмук 23 жніўня 1998 № 922/98 Міністар абароны Ўкраіны (1996–2001)
5 Леанід Дэркач 23 жніўня 2000 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (1998–2001)
6 Уладзіцер Шкідчэнка 23 жніўня 2001 № 735/2001 Кіраўнік Ґенэральнага штабу — першы намесьнік Міністра абароны Ўкраіны (1998–2001)
7 Уладзімер Радчэнка 200? Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (2001–2003)
8 Ігар Дрыжчаны 30 лістапада 2006 № 1010/2006 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (2005–2006)
9 Кірычэнка Сяргей 21 жніўня 2007 № 725/2007 Кіраўнік Ґенэральнага штабу — Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сілаў Украіны (2005–2009)
10 Мікола Літвін 20 жніўня 2008 № 730/2008 Старшыня Дзяржаўнае памежнае службы Ўкраіны (з 2003 па 2014)
11 Аляксандар Кіхтэнка 20 жніўня 2008 № 734/2008 Кіраўнік галоўнага кіраваньня — камандавалы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Украіны (з 2005)
12 Мікола Маламуж 28 лістапада 2008 № 1115/2008 Старшыня Службы зьнешняе выведкі Ўкраіны (з 2005)
13 Іван Сьвіда 15 лютага 2010 № 175/2010 Кіраўнік Ґенэральнага штабу — Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сілаў Украіны (2009–2010)
14 Валеры Харашкоўскі 12 жніўня 2011 № 815/2011 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (з 11 сакавіка 2010 р. па 18 студзеня 2012)
15 Віктар Мужэнка 14 кастрычніка 2015 № 581/2015 Кіраўнік Ґенэральнага штабу — Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сілаў Украіны (з 2014)
16 Сьцяпан Палтарак 14 кастрычніка 2015 № 581/2015 Міністар абароны Ўкраіны (з 2014)
17 Васіль Грыцак 25 сакавіка 2016 № 111/2016 Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (з 2015)
18 Віктар Назарэнка 25 ліпеня 2017 № 191/2017 Старшыня Дзяржаўнае памежнае службы Ўкраіны (з 23 кастрычніка 2014 р. па 25 ліпеня 2017)

Генэралы ўнутранае службы Ўкраіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званьне ўсталяванае пастановаю Вярхоўнае Рады Ўкраіны ад 22 красавіка 1993 г. № 3135-XII «Аб адмысловых званьнях, форменным адзеньне й знаках адрозьненьня ў органах унутраных справаў Украіны»

Імя Дата прысваеньня № Загаду Пасада на момант прысваеньня званьня
1 Андрэй Васілішын 19 жніўня 1993[3] № 317/93 Міністар унутраных справаў Украіны (1990—1994)
2 Васіль Дурдынец 21 жніўня 1997[4] № 861/97 дырэктар Нацыянальнага бюро расьсьледваньняў (1997—1999),
Міністар Украіны па пытаньнях надзвычайных сытуацыяў і ў справах аховы насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскае катастрофы (1999–2002)
3 Юры Краўчанка 23 жніўня 1998[5] № 923/98 Міністар унутраных справаў Украіны (1995—2001)
4 Іван Гладуш 20 жніўня 2010[6] № 847/2010 ґенэральны дырэктар Нацыянальнага музэю «Чарнобыль», Міністар унутраных справаў УССР (1982–1990)
5 Віталі Захарчанка 16 сьнежня 2011[7] № 1162/2011 Міністар унутраных справаў Украіны (2011—2014)

Генэралы службы грамадзянскае аховы Ўкраіны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Законам Украіны ад 24 чэрвеня 2004 г. № 1859-IV «Пра прававыя асновы грамадзянскае аховы» ўсталяванае званьне генэрала службы грамадзянскае аховы Ўкраіны.

У адпаведнасьці з Кодэксам грамадзянскае аховы Ўкраіны ад 2 кастрычніка 2012 р. № 5403-VI (уступіў у сілу 2013 г.) назва званьне — генэрал службы грамадзянскае аховы.

Дагэтуль званьне не прысвойвалася.

ніжэй па рангу:
Генэрал-палкоўнік


Генэрал арміі Ўкраіны
вышэй па рангу:
няма

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]