Юры Краўчанка
| Юры Краўчанка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 чэрвеня 2004[1] (21 год) | |
| Рост | 183 см[2] | |
| Вага | 70 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Іслач | |
| Нумар | 87 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2024— | Іслач | 35 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Юры Краўчанка (нар. 29 чэрвеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай акадэміі барысаўскага БАТЭ. Пазьней таксама навучаўся ў акадэміі футболу Мікалая Мурашкі. У 2020 годзе прыяднаўся да сталічнага «Дынама», дзе працягнуў выступаць на юнацкім узроўні. У 2023 годзе далучыўся ўжо да дублюючага складу сталічнай каманды. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 28 чэрвеня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся на 91-й хвіліне сустрэчы. У верасьні таго ж году поруч з камандаў да 19 гадоў браў удзел у розыгрышы моладзевай лігі УЭФА.
У студзені 2024 году, зьяўляючыся вольным агентам, далучыўся да «Іслачы», склаўшы працоўную дамову тэрмінам на тры гады[3]. Першы матч у складзе новай каманды згуляў 3 сакавіка ў чвэрцьфінальным раўндзе Кубка Беларусі супраць «Віцебску». Гулец выйшаў на поле ў пачатковым складзе ды адзначыўся галявой перадачай[4]. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 13 красавіка, адгуляўшы матч супраць койданаўскага «Арсэналу». Гулец быў выпушчаны на пляцоўку на 77-й хвіліне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Yuriy Kravchenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Jurij-Kravchenko-745&season=2025MEN
- ↑ Юрий Кравченко заключил трехлетний контракт (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Іслач».
- ↑ Кубок Беларуси. «Ислочь» обыграла «Витебск» в первом матче 1/4 финала (рас.) Football.by.