Генадзь Маскаль
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Генадзь Маскаль | |
па-ўкраінску: Геннадій Геннадійович Москаль | |
Генадзь Маскаль 5 чэрвеня 2014 году | |
Кіраўнік адміністрацыі Закарпацкае вобласьці | |
---|---|
15 ліпеня 2015 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Пятро Парашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Арсень Яцанюк |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
11 сьнежня 1950 (73 гады) Задубраўка, Застанаўскі раён, Чарнавіцкая вобласьць, Украінская ССР, СССР |
Памёр: | 17 сакавіка 2024[1] (73 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Арыса Лінская |
Дзеці: | Ірына (дачка) |
Бацька: | Генадзь Гайфулін |
Маці: | Сьцяпанія Маскаль[2] |
Адукацыя: | вышэйшая, юрыст |
Узнагароды: | |
Генадзь Генадзевіч Маскаль (па-ўкраінску: Геннадій Геннадійович Москаль; нарадзіўся 11 сьнежня 1950 году, в. Задубраўка, Застаўнаўскі раён, Чарнавіцкая вобласьць, Украінская ССР) — старшыня Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, украінскі палітык і юрыст, генэрал-лейтэнант міліцыі, кандыдат юрыдычных навук (2002), дацэнт (2005), Народны дэпутат Украіны ад партыі «Бацькаўшчына». У 2011—2013 гадах уваходзіў у склад палітычнай партыі «Фронт пераменаў», аднак пасьля яе зьліцьця з «Бацькаўшчынай» перайшоў зь іншымі аднапартыйцамі ў новую партыю, атрымаўшы месца ў палітычнай радзе «Бацькаўшчыны». З 2007 году Народны дэпутат Украіны VI і VII скліканьняў, зь сьнежня 2012 году першы намесьнік старшыні камітэту па пытаньнях барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Кіраўнік Луганскае абласное вайскова-цывільнае адміністрацыі з 5 сакавіка па 15 ліпеня 2015 году, з 15 ліпеня 2015 году — зноў старшыня Закарпацкае вобласьці. 25 жніўня 2014 году на закрытым пасяджэньні партыі «Бацькаўшчына» быў выключаны з партыі і ўсіх яе кіруючых органаў[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя рокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 11 сьнежня 1950 году ў Паўночнай Букавіне ў вёсцы Задубраўка Застаўнаўскага раёну Чарнавіцкай вобласьці ў сям’і служачых. Бацька — татарын Генадзь Хадэявіч Гайфулін[4] (Гайфулін[5]). Маці — Стэфанія Паўлаўна Маскаль. У 1970 юнак скончыў Чарнавіцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту. У тым жа годзе, ва ўзросьце 20 гадоў, пачаў працаваць, стаўшым аглядальнікам вагонаў аддзела вагоннае гаспадаркі Цярнопальскага аддзяленьня Львоўскай чыгункі.У 1970—1972 праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах войска СССР.
Кар’ера на дзяржаўнай службе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля дэмабілізацыі Маскаль вучыўся ў Львоўскай спэцыяльнай сярэдняй школе міліцыі МУС СССР, а з 1975 году пачаў працаваць у органах унутраных справаў. За гэты час Генадзь Генадзевіч зрабіў кар’еру ад інспэктара да намесьніка міністра ўнутраных справаў Украіны, генэрал-лейтэнанта міліцыі. Так у 1973—1978 гадах працаваў інспэктарам, старшым інспэктарам аддзела ўнутраных справаў Ленінскага РА УУС Чарнаўцоў, начальнікам аддзяленьня «А», начальнікам аддзела крымінальнага вышуку УУС Чарнавіцкага аблвыканкаму, першым намесьнікам начальніка УМВД у Чарнавіцкай вобласьці — начальнікам крымінальнай міліцыі і г. д. У 1976 годзе (па іншых зьвестках у 1981 годзе) Маскаль скончыў Кіеўскую вышэйшую школу міліцыі МУС СССР імя Фэлікса Дзяржынскага (цяпер Нацыянальная акадэмія ўнутраных справаў Украіны). У 1978—1982 гадах будучы генэрал працаваў старшым інспэктарам, начальнікам аддзела крымінальнага вышуку ўпраўленьня ўнутраных справаў Чарнавіцкага абласнога выканаўчага камітэту. У 1982 годзе (па іншых зьвестках у 1984 годзе), ва ўзросьце 31 году, ён скончыў Акадэмію МУС СССР Ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга (цяпер Акадэмія кіраваньня МУС Расеі). Атрымаў кваліфікацыю правазнаўства. З 1995 па кастрычнік 1997 году займаў пасаду начальніка ўпраўленьня Міністэрства ўнутраных справаў Украіны ў Закарпацкай вобласьці. А ўжо з чэрвеня 2001 году быў прызначаны старшынём Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У 2002 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата юрыдычных навук, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Інстытут часовага генэрал-губэрнатара ва Ўкраіне ў канцы XIX — пачатку XX ст.» у Нацыянальным унівэрсытэце ўнутраных справаў Украіны. З 1 жніўня 2004 году ўзначаліў «Камісію па справах асоб, дэпартаваных па нацыянальнай прыкмеце», а таксама стаў кіраўніком «Міжведамаснай каардынацыйнае рады па пытаньнях супрацоўніцтва з украінскай дыяспарай». Зь лютага 2005 па 18 лістапада 2005 году — намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны і начальнік крымінальнай міліцыі. У той час Міністэрства ўнутраных справаў Украіны ўзначальваў Мікалай Белаконеў, які прапрацаваў на гэтай пасадзе да 3 лютага 2005 году. Маскаль сышоў у адстаўку ўжо пры іншым міністры, Юрыю Луцэнку. У той жа дзень ён быў прызначаны старшынём Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, дзе ён прапрацаваў каля паўгоду.
Палітычная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ходзе пазачарговых выбараў у 2007 балятаваўся ў Вярхоўную Раду Украіны па сьпісах палітычнай партыі «Наша Украіна — Народная самаабарона» (№ 41 у сьпісе). На момант правядзеньня выбараў Маскаль быў беспартыйным і працаваў прэзыдэнтам юрыдычнай кампаніі «Праваабарона». Празь месяц пасьля абраньня ў Вярхоўную раду краіны Маскаль заняў пасаду першага намесьніка старшыні камітэта па пытаньнях барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Пасьля Парлямэнцкіх выбараў 2012 раптам трапіў у Вярхоўную Раду Ўкраіны па сьпісах партыі Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына» (№ 39 у сьпісе).
Асноўныя падзеі жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1983—1986 працаваў намесьнікам начальніка аддзела ўнутраных справаў Ленінскага райвыканкаму гораду Чарнаўцы.
- У 1986—1992 начальнік аддзела крымінальнага вышуку УУС Чарнавіцкага аблвыканкама.
- У 1992—1995 — першы намесьнік начальніка ўпраўленьня — начальнік крымінальнай міліцыі УУС ў Чарнавіцкай вобласьці.
- У 1997—2000 прызначаны на пасаду намесьніка Міністра ўнутраных справаў Украіны — начальнік Галоўнага ўпраўленьня МУС Украіны ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, горад Сімфэропаль.
- У 2000 быў прызначаны намесьнікам Міністра ўнутраных справаў Украіны — начальнік упраўленьня МУС Украіны ў Днепрапятроўскай вобласьці.
- З 2002 займаў пасаду старшыні Дзяржкамітэта Ўкраіны па справах нацыянальнасьцяў і міграцыі.
- У 2006 балятаваўся ў Вярхоўную Раду па сьпісах выбарчага Блёка «Наша Украіна» пад № 327, але ў парлямянт ня трапіў (Блёк атрымаў у Вярхоўнай Радзе толькі 81 мандатаў).
- Зь лістапада 2005 па 26 красавіку 2006[6] Генадзь Маскаль займае пасаду старшыні Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
- З 17 траўня 2006 г.[7] да 9 студзеня 2007 году[8] — Пастаянны Прадстаўнік Прэзыдэнта Ўкраіны ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым
- З 9 студзеня 2007[9] па 11 красавіка 2007[10] — намесьнік Старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны.
- Пасол Вярхоўнай Рады 6-га скліканьня з 23 лістапада 2007 году ад Блёка «Наша Ўкраіна — Народная самаабарона», № 41 у сьпісе. На час выбараў: прэзыдэнт юрыдычнай кампаніі «Праваабарона», беспартыйны. Член фракцыі Блёка «Наша Украіна — Народная самаабарона» (з 23 лістапада 2007 г.). Першы намесьнік старшыні Камітэта па пытаньнях барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (з 26 сьнежня 2007 г.).
- 29 сьнежня 2011 году ўступіў у партыю «Фронт Пераменаў».
- 18 верасьня 2014 Прэзыдэнт Пятро Парашэнка прызначыў на пасаду старшыні Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.[11]
- З 15 ліпеня 2015 г. старшыня Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі[12].
У працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пасадзе кіраўніка Луганскай ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Маскаль забараніў продаж сьпіртных напояў на лініі баявога сутыкненьня, каб «засьцерагчы мірных жыхароў і ваеннаслужачых ад выпадкаў траўматызму і гібелі ў стане алькагольнага ап’яненьня»[13].
Дзяржаўныя рангі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяржаўны служачы трэцяга рангу (26 студзеня 2006) [14]
- Дзяржаўны служачы першага рангу (11 ліпеня 2006 году)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн: «За заслугі» I ступені (23 жніўня 2011 году), II ступені (2006), III ступені (2000)
- Адзнака: «Іменная агнястрэльная зброя» (1999)
- Вучонае званьне — дацэнт катэдры апэратыўна-вышуковай дзейнасьці.
- Заслужаны юрыст Украіны (з 1997)
- Ганаровая грамата Кабінэта Міністраў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Помер Геннадій Москаль (укр.)
- ^ Почему бдительный Геннадий Москаль скрывает свою настоящую фамилию и национальность? // А. Шарій для «Полеміки»
- ^ «Батьківщина» відмовилася від Москаля // Понеділок, 25 серпня 2014, 12:37
- ^ Чому пильний Геннадій Москаль приховує своє справжнє прізвище і національність? (ДОКУМЕНТИ, ВІДЕО)
- ^ Геннадий Москаль — самый обсуждаемый политик (рас.)
- ^ Указ Президента України № 329/2006 від 26 квітня 2006 «Про звільнення Г. Москаля з посади голови Луганської обласної державної адміністрації»
- ^ Указ Президента України № 409/2006 від 17 травня 2006 «Про призначення Г. Москаля Постійним Представником Президента України в Автономній Республіці Крим»
- ^ Указ Президента України № 1/2007 від 9 січня 2007 «Про звільнення Г. Москаля з посади Постійного Представника Президента України в Автономній Республіці Крим»
- ^ Указ Президента України № 3/2007 від 9 січня 2007 «Про призначення Г. Москаля заступником Голови Служби безпеки України»
- ^ Указ Президента України № 295/2007 від 11 квітня 2007 «Про звільнення Г. Москаля з посади заступника Голови Служби безпеки України»
- ^ Порошенко призначив луганським губернатором Москаля. ukranews.com (18 вересня 2014).
- ^ «Блок Порошенка»: Москаля призначили головою Закарпатської ОДА. Радіо Свобода (15 липня 2015).
- ^ Москаль ввів низку обмежень у Луганській області.
- ^ Указ Президента України № 68/2006 від 26 січня 2006 року «Про присвоєння рангу державного службовця»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генадзь Маскаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 11 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Сябры Бацькаўшчыны
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» I ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» II ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінэту міністраў Украіны
- Украінскія палітыкі
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 6-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 7-га скліканьня