86-ы полк пяхоты
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
86-ы полк пяхоты | |
86 Pulk Piechoty | |
Гады існаваньня | 1921—1939 |
---|---|
Краіна | Польская рэспубліка |
Падпарадкаваньне | 19-я дывізія пяхоты |
Уваходзіць у | Войска Польскае |
Тып | пяхота |
Дысьлякацыя | Вільня; Маладэчна (I батальён разьмяшчаўся ў Красным, а батальён запасу ў Новавілейцы) |
Войны |
Польска-бальшавіцкая вайна Польская кампанія 1939 году |
Вядомыя камандзіры | Камандуючыя 86-га палка пяхоты, гл. сьпіс |
86-ы пяхотны полк (86 pp) — аддзел пяхоты Самаабароны Літвы і Беларусі і Войска Польскага II Рэчы Паспалітай.
Утвораны ў верасьні 1921 року ў выніку пераназваньня Менскага палку стральцоў Войска Сярэдняй Літвы.
У верасьнёўскай вайне Польшчы супраць Трэцяга Райху полк удзельнічаў у складзе 19-й дывізіі пяхоты Войска Польскага з складзе Арміі «Прусы».
Полк у мірныя часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 9 сакавіка 1921 року полк разьмяшчаўся ў гарнізоне Вільня, а ад верасьня 1922 року ў гарнізоне ў Маладэчне (III батальён знаходзіўся ў Красным пад Маладэчнам, а батальён запасу ў Новавілейцы). У 1924 року ў межах фальварку Гелянова было распачата будаўніцтва новых кашараў для аддзелу, ініцыятарам будаўніцтва зьявіўся тагачасны камандзір палка Людвік Бацянскі. Падчас будоўлі кашараў у Гелянове выявіліся фінансавыя парушэньні брата ген. Даб-Бернацкага.
Па распараджэньні Міністэрства вайсковых справаў Польшчы з 1939 року полк быў залічаны да III катэгорыі пяхотных палкоў (што значыць, што полк знаходзіўся ў стане, набліжаным да вайны). Чакалася, што польскае войска падчас вайны будзе весьці абаронную вайну. Штогод полк атрымліваў каля 1010 навабранцаў, большая частка зь якіх былі выхадцамі з Маладэчна й навакольля. Па штаце ў палку было 68 афіцэраў і 2200 падафіцэраў і жаўнераў[1].
Жаўнеры палку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандзіры палку
- палкоўнік пяхоты Фабіян Каборда (17 сьнежня 1918 — 20 студзеня 1919)
- палкоўнік пяхоты Язэп Бародзіч (21 студзеня — 29 красавіка 1919)
- падпалкоўнік пяхоты Браніслаў Адамовіч (ад 29 красавіка 1919)
- палкоўнік пяхоты Зьдзіслаў Мацькоўскі (1923 — сакавік 1927)
- палкоўнік дыплямаваны Людвік Бацянскі (ад сакавіка 1927)
- падпалкоўнік дыплямаваны Уладыслаў Смалярскі (ад студзеня 1931)
- палкоўнік дыплямаваны Юзэф Вятр (кастычнік 1934 — студзень 1936)
- палкоўнік дыплямаваны Уладыслаў Ігнацы Міхальскі (ад 1936)
- падпалкоўнік пяхоты Валенты Пэшэк (красавік 1938 — лістапад 1939)
Афіцэры
Вышэйшы камандны састаў у верасьні 1939
- кіраўнік палку — палкоўнік Валенты Пэшэк
- кіраўнік I батальёну — маёр Чэслаў Скіміна
- кіраўнік II батальёну — маёр Францішак M. Mараўскі
- кіраўнік III батальёну — палкоўнік Браніслаў Паплатэк
Узнагароджаныя срэбным крыжам Ордэну Virtuti Militari V кляса за вайну 1918—1920
Сьпіс узнагароджаных срэбным крыжам Ордэну Virtuti Militari V кляса за вайну 1918—1920 гг.[2]
|
|
|
Палкавыя сымбалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Штандарт
Сьцяг 86-га палка быў заснаваны грамадзтвам Менску. 18 сакавіка 1921 року штандарт палку ўручыў у Вільні дэлегат РП Уладыслаў Рачкевіч[4].
Другую харугву полк атрымаў ад жыхароў сталіцы Варшавы за заслугі ў яе абароне ў жніўні 1920 року. Срэбранага арла да харугвы прапанаваў Вінцэнты Вабіньскі. Харугва была ўручана 30 сакавіка 1921 року праз ксяндза біскупа Бандурскага. Для сьвяткаваньня ўсялякіх урачыстасьцяў полк ужываў абедзьве харугвы. Пазьней другая харугва была аддадзена Музэю Войска ў Варшаве.[5]
Нагрудны знак
Нагрудны знак быў зацьверджаны распараджэньнем Міністэрства Вайсковых Спраў ад 18 траўня 1929 року, мае форму крыжа. У сярэдзіне знака перасякальныя зброі, на якія накладзены срэбны арол з шырока расстаўленымі крыламі, які трымае гербавы шчыт Менскай зямлі, пакрыты чорна-белай эмальлю. Зброя крыжа пераплятаецца са срэбраным лаўровым вянком. Акрамя таго зьнізу знак мае надпісы дат утварэньня палка 1712 і 1918[6].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маладэчна ў складзе Польшчы
- Гарнізон у Гелянове
- Сярэдняя Літва
- Люцыян Жалігоўскі
- 1-я беларуска-літоўская дывізія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zdzisław Jagiełło.Piechota Wojska Polskiego 1918-1939. — Warszawa: Bellona. — С. 65. — ISBN 978-83-11-10206-4
- ^ «Zarys historji wojennej 86-go mińskiego pułku piechoty» с. 43—44
- ^ Напісаньне прозьвішча Казімерчак у: Stanisław Mieczkowski Zarys historji wojennej 86-go mińskiego pułku piechoty, Warszawa 1929; с. 43 паз. 25; у іншых сустракаецца: Казімерчук (напр. у: Kawalerowie Orderu Virtuti Militari
- ^ Kazimierz Satora.Opowieści wrześniowych sztandarów. — С. 164.
- ^ ’’Zarys historji wojennej pułków polskich 1918—1920 с. 38
- ^ Zdzisław Sawicki.Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945. — С. 136.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kazimierz Satora. Opowieści wrześniowych sztandarów. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Pax. — ISBN 83-211-1104-1
- Zdzisław Sawicki. Odznaki Wojska Polskiego 1918-1945: Katalog Zbioru Falerystycznego: Wojsko Polskie 1918-1939: Polskie Siy Zbrojne Na Zachodzie. — Warszawa: Pantera Books. — ISBN 83-204-3299-5
- «Almanach oficerski»: praca zbiorowa, Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, Warszawa 1923
- Zdzisław Jagiełło. Piechota Wojska Polskiego 1918-1939. — Warszawa: Bellona. — С. 65. — ISBN 978-83-11-10206-4
- «Księga chwały piechoty»: komitet redakcyjny pod przewodnictwem płk. dypl. Boleslawa Prugara Ketlinga, Departament Piechoty MSWojsk, Warszawa 1937—1939. Reprint: Wydawnictwo Bellona Warszawa 1992
- «Zarys historji wojennej pułków polskich 1918—1920 86 miński pułk piechoty» — z polecenia Wojskowego Biura Historycznego opracował kpt. Stanisław Mieczkowski Warszawa 1929