Гаштольд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаштольд
POL COA Abdank.svg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1305
Памёр 1364(1364)
Род Гаштольды
Дзеці Андрэй

Гаштольд, Гастаўт (? — 1364) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вяленскі. Пачынальнік роду Гаштольдаў.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гаштольд (імя)

Імя Гастаўт зьмяшчае той жа фармант (-таўт-), што і Вітаўтлітоўская (беларуская) форма старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[1].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гаштольд (Гастаўт) складаецца з фармантаў -гаст-, які паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', і -таўт-, які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[2]. Такім парадкам, імя Гастаўт азначае «род вандроўнікаў» і цалкам адпавядае германскаму імю Gastald. Таксама імя магло мець повязі з гоцкім gastalds 'прагавіты' (у лянгабардаў была назва пасады gastaldus, якая азначала 'памочнік, дарадца')[3].

Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: Gawstad[4] (1412 год)[5].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду. Паводле «Хронікі» Віганда з Марбургу, у 1364 годзе кіраваў абаронай замка Вялёны ад крыжакоў. Страціўшы надзею на дапамогу, здаў замак рыцарам і быў імі забіты[6].

Меў сына Андрэя, старосту віленскага.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  4. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 82.
  5. ^ Scriptores rerum Prussicarum. 2. Band. — Leipzig, 1863. P. 711.
  6. ^ Пазднякоў В. Гаштольды // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 518.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]