Перайсьці да зьместу

Гаштольд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гастаўт»)
Гаштольд
лац. Gaštold / Haštold
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1305
Памёр 1364(1364)
Род Гаштольды
Дзеці Андрэй

Гаштольд, Гастаўт (? — 1364) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вяленскі. Пачынальнік роду Гаштольдаў.

Гасьцівалд, пазьней Гастальд або Гаштальд (Gastivald, Gastaldius[1], Gastold[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].

Адпаведнасьць імя Гастаўт (Гайстаўт) германскаму імю Gastaldius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1][5]. Германскае паходжаньне імя Гаштольд (Gasztołt, Gastoldus, Gastawdus, Gastowdus) таксама сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[2].

Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: hauptman Gastoud (Хроніка Віганда)[6]; Gawstad[7] (1412 год)[8].

Зь літоўскага баярскага роду. Паводле «Хронікі» Віганда з Марбургу, у 1364 годзе кіраваў абаронай замка Вялёны ад крыжакоў. Страціўшы надзею на дапамогу, здаў замак рыцарам і быў імі забіты[9].

Меў сына Андрэя, старосту віленскага.

  1. ^ а б Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  2. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 24.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 605.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 82.
  6. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 548.
  7. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 82.
  8. ^ Scriptores rerum Prussicarum. 2. Band. — Leipzig, 1863. P. 711.
  9. ^ Пазднякоў В. Гаштольды // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 518.