Перайсьці да зьместу

Ганна Кісьліцына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Кісьліцына
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 8 верасьня 1967(1967-09-08) (57 гадоў)
Бацькі Міхась Тычына
Ала Кабаковіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, крытык, публіцыстка
Мова беларуская мова
Узнагароды
http://annahonda.livejournal.com/

Га́нна Мікала́еўна Кісьлі́цына (нар. 8 верасьня 1967, Дарагічын, Берасьцейская вобласьць) — беларуская літаратуразнаўца, крытык[1], публіцыст. Доктар філялягічных навук (2016).

Нарадзілася 8 верасьня 1967 году ў Дарагічыне. Дачка беларускай літаратуразнаўцы Алы Кабаковіч ад першага шлюба. Вырасла ў сям’і Алы Кабаковіч і яе другога мужа, беларускага пісьменьніка Міхася Тычыны. У дзяцінстве хацела стаць лекарам. Навучалася ў менскай школе № 4 (з музычным ухілам).

Скончыла беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, асьпірантуру НАНБ.

З 1993 году — кандыдат філялягічных навук[2]. 12 красавіка 2016 году атрымала званьне доктара філялягічных навук.

Супрацоўніца Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

Вядзе калёнку ў газэце «Звязда»[4].

Аўтар кніг «Алесь Разанаў: праблема мастацкай сьвядомасьці» (1997), «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000), «blonde attack» (2006), «Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы» (2006).

У 2015 годзе ўваходзіла ў склад журы літаратурнага конкурсу на прэмію імя Ежы Гедройца[5].

  • літаратурная прэмія «Залатая Літара» (2004) за зборнік «12+1» (разам з А. Івашчанкам, А. Хадановічам),
  • прэмія Зоры Кіпель за даследаваньні ў галіне беларусістыкі (2007)[4].
  • «Алесь Разанаў: праблема мастацкай сьвядомасьці» (1997);
  • «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000);
  • «blonde attack» (2006);
  • «Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы» (2006)[6];
  • «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010)[2].
  • «Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў» (Мн.: Права і эканоміка, 2015)[7]
  1. ^ Кісліцына, Ганна Мікалаеўна. НББПраверана 21 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 21 жніўня 2013 г.
  2. ^ а б Ганна Кісьліцына. Радыё «Свабода» (19 Ліпеня 2006). Праверана 21 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 21 жніўня 2013 г.
  3. ^ Ганна Кісьліцына Глянцавы Макс. Штотыднёвая грамадзка-асьветніцкая газэта «Культура». Праверана 25 ліпеня 2014 г.
  4. ^ а б Ганна Кісліцына. Новая Эўропа. — Артыкулы Г. Кісьліцынай. Праверана 21 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 21 жніўня 2013 г.
  5. ^ Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца 1 чэрвеня. Беларускі ПЭН-цэнтар (14 траўня 2015). Праверана 14 траўня 2015 г.
  6. ^ Новая культурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы. LiveLib. Праверана 21 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 21 жніўня 2013 г.
  7. ^ Марына Весялуха Творцы супраць стандартаў // Літаратура і Мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 20 лістапада 2015. — В. 4846. — № 46. — С. 9.