Перайсьці да зьместу

Гавінавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гавінавічы
лац. Havinavičy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Былая назва: Гавінавічы, Гавенавічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Гавінавіцкі
Насельніцтва: 587 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225357
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′7″ пн. ш. 25°34′11″ у. д. / 52.98528° пн. ш. 25.56972° у. д. / 52.98528; 25.56972Каардынаты: 52°59′7″ пн. ш. 25°34′11″ у. д. / 52.98528° пн. ш. 25.56972° у. д. / 52.98528; 25.56972
Гавінавічы на мапе Беларусі ±
Гавінавічы
Гавінавічы
Гавінавічы
Гавінавічы
Гавінавічы
Гавінавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гаві́навічы[1] (з 1964 году — Падго́рная[a][2]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Гавінаўкі. Цэнтар Гавінавіцкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. За 5 км на поўнач ад вёскі пачынаецца рака Басіны.

Гавін (Gawin) — імя германскага паходжаньня[3]. На адпаведнасьць літоўскай формы германскаму імю зьвяртае ўвагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

У пісьмовых крыніцах сустракаецца зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя пад назвай Гавінавічы. У 1555 годзе маёнтак, уласнасьць Ганны Ільінічны, у 1565 годзе — Сафіі Янаўны Віктарынай; пазьней належаў Гаўрыле Камбулатовічу.

З 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1817 годзе пабудаваная царква Сьвятога Антонія (захавалася). На пачатку XX стагодзьдзя працавала школа граматы.

З 1921 году ў складзе Польшчы.

З 1939 году ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Быценскага раёну Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 4 кастрычніка 1957 году ў Баранавіцкім раёне.

У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупіраваная нямецкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 27 аднавяскоўцаў.

У 1964 годзе Гавінавічы перайменавалі Падгорную. У сувязі з гэтым Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падгорнаўскі.

  • 1905 год — 800 чалавек у сяле Гавенавічах і 40 чалавек у маёнтку Гавенавічах[5]
  • 1999 год — 835 чалавек
  • 2010 год — 587 чалавек
  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
  1. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. С. 97.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 72.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 622, 1140.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
  5. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 133—134.