Віталь Уткін
Віталь Юр’евіч Уткін | |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII ды VIII скліканьняў | |
---|---|
6 сьнежня 2019 г. — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Старшыня адміністрацыі Чыгуначнага раёну г. Гомеля | |
2014 — 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 чэрвеня 1965 (59 гадоў) Гомель |
Дзеці: | 3 |
Адукацыя: | Украінская акадэмія ўнутраных справаў, Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Уткін (неадназначнасьць).
Віта́ль У́ткін (нар. 20 чэрвеня 1965 г., Гомель) — дзяржаўны дзеяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў 7-га ды 8-га скліканьняў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Украінскую акадэмію ўнутраных справаў па спэцыяльнасьці «Правазнаўства», пазьней — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «міжнароднае права».
Працаваў маляром.
З 1984 па 1986 гг. служыў у савецкіх унутраных войсках, пасьля чаго працаваў у органах МУС СССР.
З 1993 па 2014 гг. працаваў на розных пасадах у Гомельскім аблвыканкаме.
У 2014—2019 гг. быў старшынём адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомля.
У 2019 г. прызначаны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня.
Палітычная пазыцыя, скандальныя заявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неаднаразова выступаў з абражальнымі заявамі на адрас беларускіх нацыянальных сымбаляў[1][2].
У 2020 годзе падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта публікаваў матэрыялы і рабіў заявы з мэтай дыскрэдытацыі праціўнікаў А. Лукашэнкі[3][4].
Пасьля гвалтоўнага разгону мірных пратэстаў у жніўні 2020 г., якія суправаджаліся масавымі фактамі гвалту і забойствамі грамадзянаў, Уткін удзельнічаў у публічных мерапрыемствах у падтрымку рэжыму Лукашэнкі і сілавікоў. Памочніца В. Уткіна праяўляла агрэсію да журналістаў незалежных СМІ, якія спрабавалі задаць яму пытаньне[5].
У лістападзе 2020 г. Уткін абражаў беларускіх спартоўцаў, у тым ліку алімпійскую мэдалістку Аляксандру Герасіменю за крытыку рэжыма А. Лукашэнкі[6]. Распаўсюджваў кансьпіралягічныя тэорыі пра нібыта агрэсіўныя пляны замежных краінаў супраць Беларусі[7]
У студзені 2021 году заявіў, што перанос чампіянату сьвету па хакеі зь Беларусі, зьдзейсьнены ў адказ на масавы гвалт і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў на працягу беларускага палітычнага крызісу 2020—2021 гг., нібыта матываваны помстай кампаній-спонсараў чампіянату за паразу гітлераўскай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне[8]. Крытыкаваў Сьвятлану Ціханоўскую за скасаваньне чампіянату[9].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае трох дзяцей.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Отжиговый депутат из Гомеля увидел в переносе ЧМ по хоккею месть за Вторую мировую, а до этого пытался спасти турнир письмом Третьяку [Дэпутат-дзівак з Гомля ўбачыў у пераносе чампіянату сьвету па хакею помсту за Другую сусьветную, а перад гэтым спрабаваў выратаваць турнір лістом да Ўладзіслава Трацьцяка] — Tribuna.com, 25.01.2021
- ^ Виталий Уткин: белорусскому народу предложен политический коктейль из сепаратизма, экстремизма, предательства определённого [Віталь Уткін: беларускаму народу прапанаваны палітычны кактэйль з сэпаратызму, экстрэмізму, здрады пэўнай] — СТБ, 14.09.2020
- ^ Способность не видеть хорошего или «вирус Тихановского» [Здольнасьць ня бачыць добрага, або «вірус Ціханоўскага»] — Афіцыйная старонка дэпутата В. Уткіна на сайце ПП НС РБ, 14 ліпеня 2020 г.
- ^ Информационный материал для размышления [Інфармацыйны матар’ял для развагаў] — Афіцыйная старонка дэпутата В. Уткіна на сайце ПП НС РБ, 10 ліпеня 2020 г.
- ^ Депутат Уткин поддерживает действия ОМОН? [Дэпутат Уткін падтрымлівае дзеяньні АМАП?] — Флагшток, 10.08.2020
- ^ Депутат Уткин высказался об Александре Герасимене: «Это и есть предательство» [Дэпутат Уткін выказаўся пра Аляксандру Герасіменю: «Гэта і ёсьць здрада»] — СТБ, 08.11.2020
- ^ «Наш Президент не ушёл, как Горбачёв. Он не ушёл — он стал впереди, его все увидели». Мнение Виталия Уткина(недаступная спасылка) [Наш Прэзыдэнт не сыйшоў, як Гарбачоў] — СТБ, 03.12.2020
- ^ Дэпутат: Адмена ЧС па хакеі — помста нам за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне — Наша Ніва, 25.01.2021
- ^ Уткин: Тихановская и компания сорвали с себя маски — что они действительно хотят для белорусского народа [Уткін: Ціханоўская і кампанія сарвалі зь сябе маскі — што яны сапраўды хочуць для беларускага народу] — СТБ. 24.01.2021
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га скліканьня
- Палітычны крызіс у Беларусі (2020)