Ігар Сокал
Ігар Сокал | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўзбэкістане | |
---|---|
18 красавіка 2008 — 10 верасьня 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Мікалай Дзямчук |
Наступнік: | Мікалай Клакевіч |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне | |
13 чэрвеня 2016 — 19 кастрычніка 2023 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Валянцін Вялічка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 сакавіка 1962 (62 гады) Маладэчна |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
І́гар Сярге́евіч Сокал (нарадзіўся 4 сакавіка 1962 году, Маладэчна) — беларускі дыплямат.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1979—1983 гадах навучаўся ў Кіеўскай вышэйшай агульнавайскавай вучэльні імя Фрунзэ. У 1995 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
Паводле афіцыйнай біяграфіі, з 1983 па 2000 год быў на вайсковай службе[1].
Прынамсі з 2003 г. працаваў у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасьці, у 2004-2008 гг. займаў пасаду кіраўніка галоўнага ўпраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю[1].
18 красавіка 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ва Ўзбэкістане[2]. 10 верасьня 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады[3].
З 13 чэрвеня 2016 году — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне[4]. Вызвалены ад пасады 19 кастрычніка 2023 году[5].
Зьнявага беларускага сьцягу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 2022 г. І. Сокал накіраваў афіцыйны ліст гарадзкому галаве г. Дніпра Барысу Філатаву, у якім зьняважыў беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, назваўшы яго «сымболікай калябарацыяністаў і карнікаў беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны»[6]. Ліст Сокала быў рэакцыяй на замену афіцыйнага сьцягу Рэспублікі Беларусь на бел-чырвона-белы сьцяг на флягштоку перад дніпроўскай гарадзкой адміністрацыяй[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Біяграфія на афіцыйным сайце амбасады Беларусі ва Ўкраіне
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 г. №224 «О назначении И. С. Сокола Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Узбекистан и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2013 г. №412 «Об освобождении от должности И. С. Сокола»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Лукашэнка замяніў амбасадараў. Сышоў Вялічка, які 15 год быў амбасадарам ва Ўкраіне Радыё Свабода
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2023 г. № 328
- ^ Письмо Посла Беларуси И.Сокола в адрес мэра Днепра Б.Филатова [Ліст амбасадара Беларусі І. Сокала ў адрас мэра Дніпра Б. Філатава] - афіцыйны сайт амбасады Беларусі ва Ўкраіне, 10 лютага 2022 г.
- ^ Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю: бел-чырвона-белая сымболіка ў Рызе і Дніпры Радыё Свабода
|
|
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Выпускнікі Кіеўскай найвышэйшай агульнавайсковай каманднай вучэльні
- Выпускнікі Кіеўскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Маладэчне
- Амбасадары Беларусі ва Ўкраіне
- Амбасадары Беларусі ва Ўзбэкістане