Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/6 траўня
Выгляд
- 1434 — у Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных
- 1589 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб (на выяве)
- 1625 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Краснаму (Смаленшчына) Магдэбурскае права і герб
- 1686 — падпісаньне Вечнага міру паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай
- 1840 — у Вялікабрытаніі паступілі ў продаж першыя ў сьвеце паштовыя маркі
- 1938 — на піярскім касьцёле ў Лідзе адкрылі памятную дошку ў гонар Людвіка Нарбута
- 1945 — Другая Сусьветная вайна: савецкія войскі распачалі Праскую наступальную апэрацыю
- 1994 — урачыстае адкрыцьцё Эўратунэлю
- 2001 — Папа Рымскі ўпершыню ў гісторыі наведаў мячэт
Архіў · Сёньня 19 сьнежня 2024 году · Абнавіць гэтую старонку