Перайсьці да зьместу

WikiLeaks

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ВікіЛікс»)
WikiLeaks
Graphic of hourglass, colored in blue and grey; a circular map of the western hemisphere of the world drips from the top to bottom chamber of the hourglass
Слоган Мы адчыняем урады
Тып Архіў
Даступныя мовы ангельская
Уладальнік The Sunshine Press
Аўтар Джуліян Асандж
Пачатак працы 6 кастрычніка 2006 (18 гадоў таму)
Камэрцыйны? Не
Рэгістрацыя Няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 15 979 (2015)
www.wikileaks.org

WikiLeaks (гав. wiki + анг. leaks — хуткія + ўцечкі) — міжнародная некамэрцыйная арганізацыя, якая публікуе таемныя дакумэнты, атрыманыя з ананімных крыніцаў. Яе вэб-сайт, адчынены ў 2006 годзе ў Ісьляндыі, праз год пасьля запуску меў базу зьвестак з больш чым 1,2 мільёнаў дакумэнтаў.

WikiLeaks атрымала некалькі ўзнагародаў, у тым ліку New Media Award часопісу «Economist» у 2008 годзе. У чэрвені 2009 году WikiLeaks і Джуліян Асандж атрымалі Media Award вялікабрытанскае Amnesty International (у катэгорыі «Новыя мэдыі») за публікацыю 2008 году «Кенія: Крык крыві — бессудовыя забойствы і зьнікненьні». У траўні 2010 New York Daily News назвала WikiLeaks першым у сьпісе «сайтаў, якія могуць цалкам зьмяніць навіны».

WikiLeaks спачатку мела вікі-сайт, які мог вольна рэдагавацца наведвальнікамі, але пазьней скарысталася традыцыйнай мадэльлю апублікаваньня, якая болей не дазваляе рэдагаваць або камэнтаваць тэксты. Пасьля таго, як сайт быў падвергнуты неаднакротным аддаленым масавым атакам, а таксама адмоваў розных інтэрнэт-правайдараў, маюцца некалькі люстэркаў.

У красавіку 2010 году WikiLeaks зьмясьціла відэа інцыдэнту 2007 году, якое паказвала забойствы цывільных ірацкіх жыхароў і журналістаў амэрыканскімі вайскоўцамі. У ліпені WikiLeaks выпусьціла «дзёньнік аўганскай вайны», складанку больш за 76 900 дакумэнтаў пра вайну ў Аўганістане, раней недаступную для агульнага прагляду. У кастрычніку арганізацыя зьмясьціла амаль 400 000 дакумэнтаў пад назвай лёгі ірацкай вайны ў каардынацыі з асноўнымі камэрцыйнымі мэдыя-арганізацыямі. У лістападзе 2010 WikiLeaks пачала зьмяшчаць інфармацыю пра сакрэтную дыпляматычную перапіску ЗША.

21 жніўня 2013 году вайсковы суд ЗША вырак аналітыка выведкі Войска ЗША Брэдлі Мэнінга да 35 гадоў зьняволеньня за выдачу «Вікілікс» звыш 300 0000 таемных дакумэнтаў[1]. 17 студзеня 2017 году прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьменшыў вырак да 7 гадоў. У выніку 17 траўня 2017 году Мэнінга выпусьцілі з турмы форта Лівэнўорт (штат Канзас), бо яго арыштавалі 27 траўня 2010 году падчас службы на Ірацкай вайне.

30 жніўня 2011 году «Вікілікс» разьмясьціў у сеціве ліст амэрыканскага амбасадара ў Беларусі Джорджа Крола ад 11 студзеня 2006 году, у якім адзначалася, што «пасьля візыту латвійскага міністра на Тайвань Кітай даў указаньні Беларусі на адзін дзень перанакіраваць паток сваіх тавараў не праз латвійскія, а эстонскія парты, і гэта каштавала латвійскаму парту некалькіх мільёнаў даляраў»[2]. У лісьце амбасадара ад 16 чэрвеня 2006 году чысты кошт актываў Аляксандра Лукашэнкі ацэньваўся ў 9 мільярдаў $[3]. У лісьце з амбасады ў Маскве (Расея) ад 27 сакавіка 2009 году згадвалася, што ў 2008 годзе 15% беларускіх студэнтаў не вярнуліся зь летняй працы ў ЗША[4].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Інфарматару «ВікіЛікс» далі 35 гадоў турмы // Зьвязда : газэта. — 23 жніўня 2013. — № 157 (27522). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Андрэй Елісееў (8 верасьня 2011) ТОП-25 цікавых фактаў з беларускіх тэлеграмаў Wikileaks (Частка 1) Рэпартажы. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 9 верасьня 2011 г.
  3. ^ Антон Тарас; Андрэй Серада (18 сьнежня 2010) WikiLeaks: Капітал Лукашэнкі ацэньваецца ў 9 млрд. даляраў ЗША Палітыка. БелаПАНПраверана 9 верасьня 2011 г.
  4. ^ Алесь Безухер (8 верасьня 2011) Wikileaks: 15% беларускіх студэнтаў не вяртаюцца зь летняй працы ў ЗША. Generation.by. Праверана 9 верасьня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]