Джордж Альбэрт Крол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Джордж Крол»)
Джордж Альбэрт Крол
2015 — 2018
2003 — 2006
Папярэднік Майкл Козак[d]
2011 — 2014
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1956
Адукацыя:
Узнагароды:
Мэдаль да стагодзьдзя БНР ордэн Дастык II ступені

Джордж Альбэрт Крол (па-ангельску: George Albert Krol; нар. 1956, Пітсбург, Пэнсыльванія) — дыплямат, пасланьнік-дарадца зьнешнепалітычнай службы(d) ЗША.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наймалодшы з трох сыноў у сям’і Энтані Дж. Крола[1]. Навучаўся ў прыватнай школе Сьвятога Пятра ў Джэрзі-Сіці (Нью-Джэрзі), атрымаў ступень бакаляўра гісторыі з адзнакай Гарвардзкага ўнівэрсытэту, магістарскія званьні ў філязофіі, палітыцы й эканоміцы Оксфардзкага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія).

З 1982 року ў Зьнешнепалітычнай службе ЗША, атрымаў ранг пасланьніка-дарадцы. Працаваў у Польшчы, Індыі, СССР, Расеі, Украіне і Беларусі.

У 1993—1995 — намесьнік амбасадара, часовы давераны(d) у Менску (Беларусь). У 1995—1999 — у Вашынгтоне, супрацоўнік аддзелаў у справах СНД, пасьля Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі. У 1999—2002 — пасланьнік-дарадца ў палітычных пытаньнях Амбасады ЗША ў Маскве (Расея). У 2003—2006 — амбасадар ЗША ў Беларусі. У 2011—2014 — амбасадар ЗША ва Ўзбэкістане. У 2015—2018 — амбасадар ЗША ў Казахстане[2][3].

З 2018 — у адстаўцы, жыве ў Мідлтаўне (Род-Айлэнд)[4].

Валодае беларускай[5], маскальскай, польскай мовамі.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае двух старэйшых братоў.

Жонка — Мэліса Ўэлч[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Krol, George A. (анг.) Our Campaigns Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
  2. ^ а б Zheksenbekov, Almas (11 верасьня 2018) President of Kazakhstan honors George Krol (анг.) ASTANA. KAZINFORM Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
  3. ^ George Krol (анг.) Senior Officials' Biographies Listed Alphabetically by Last Name. U.S. Department of State. Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
  4. ^ Крол, Джордж Гісторыя поціску рук: Народная публічная дыпляматыя ў Беларусі. Амбасада ЗША ў БеларусіПраверана 12 чэрвеня 2022 г.
  5. ^ Андрэй Дынько. Мова вуліцаў і мова Плошчы // ARCHE Пачатак. — 2006. — № 10 (50).
  6. ^ Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон. Рада БНР (26 сакавіка 2019). Праверана 12 чэрвеня 2022 г.
  7. ^ Danny Biederman, Steve Straehley. (20 ліпеня 2014) U.S. Ambassador to Kazakhstan: Who Is George Krol? (анг.) AllGov.com. David Wallechinsky. Праверана 12 чэрвеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Майкл Козак
Амбасадар ЗША ў Беларусі
2003—2006
Наступнік
Карэн Ст'юарт
Папярэднік
Рычард Норланд
Амбасадар ЗША ва Ўзбэкістане
2011—2014
Наступнік
Памэла Спратлен
Папярэднік
Джон Ордўэй
Амбасадар ЗША ў Казахстане
2015—2018
Наступнік
Ўільям Мозэр