Віктар Шутовіч
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шутовіч.
Віктар Шутовіч | |
Род дзейнасьці | беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 кастрычніка 1890 |
Месца нараджэньня | в. Шутавічы, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 1 сакавіка 1960 |
Месца сьмерці | Барысаў, БССР |
Месца пахаваньня | |
Занятак | публіцыст, каталіцкі сьвятар |
Ві́ктар Шуто́віч (27 кастрычніка 1890, в. Шутавічы, Ашмянскі павет — 1 сакавіка 1960, Барысаў) — беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў высьвечаны ў 1913 годзе ў Вільні. Пачаткова служыў у Барадзенічах Браслаўскага павету. Асуджаны польскімі ўладамі за казаньні на беларускай мове. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 году вікарый і прэфэкт у Хорашчы каля Беластоку. Служыў у менскім Чырвоным касьцёле (ад вясны 1944 да 1945). 26 студзеня 1945 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы. Вызвалены 20 сакавіка 1955, вярнуўся ў Менск, атрымаў парафію (нелегальна, з 1956) ў Барысаве, дзе й памёр.
Апрацаваў зборнік «Калядныя песьні», выдадзены Нінай Абрамчык у Бэрліне.