Перайсьці да зьместу

Віктар Лісковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Лісковіч
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII скліканьняў
2019 г. — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V скліканьня
2012 — 2016
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 верасьня 1960
Кобрынь
Адукацыя: Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
Узнагароды: Ордэн Пашаны, мэдаль "За працоўныя заслугі", ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншыя ўзнагароды. У 2010 годзе занесены ў Кнігу Славы Гарадзенскай вобласьці[1]

Ві́ктар Андрэ́евіч Ліско́віч (па-расейску: Виктор Андреевич Лискович, нар. 4 верасьня 1960 г. у Кобрыні) — беларускі лекар-гінэколяг, член Савета Рэспублікі НС Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут (1983[2]) і Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат мэдычных навук. Аўтар больш за 350 навуковых працаў і публікацыяў, мае 4 патэнта на вынаходніцтва[1].

Працаваў лекарам акушэрам-гінэколягам у раённых шпіталях у Берасьці і Астраўцы, галоўным лекарам Гарадзенскага абласнога клінічнага пэрынатальнага цэнтру.

З 2012 па 2016 гг. зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня. Таксама быў дэпутатам Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га скліканьня[1]. З 2014 г.[2] працаваў намесьнікам старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту.

У 2019 г. стаў сябрам Савета Рэспублікі ад Гарадзенскай вобласьці. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным разьвіцьці

Выказваньні падчас пратэстаў 2020 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас масавых пратэстаў пасьля выбараў Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 г. Віктар Лісковіч публічна падтрымаў гвалтоўныя дзеяньні сілавікоў, у выніку якіх некалькі чалавек загінулі, а шматлікія затрыманыя сталі ахвярамі катаваньняў. Лісковіч выказваў меркаваньне аб неабходнасьці прыняцьця «больш жорсткіх» мераў у дачыненьні да пратэстоўцаў, абвінаваціў удзельнікаў страйкаў у нанясеньні шкоды дзяржаве, а арганізатараў пратэстаў — у атрыманьні матэрыяльнага ўзнагароджаньня ад неназванага боку[3].

Жанаты, мае дзьвюх дачок[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]