Вялікае княства Фінляндзкае
Выгляд
(Перанакіравана з «Вялікае Княства Фінляндзкае»)
Вялікае княства Фінляндзкае Suomen suuriruhtinaskunta Storfurstendömet Finland Великое княжество Финляндское | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | швэдзкая фінская (з 1863) расейская (да 1863; з 1900) | ||||
Сталіца | Турку (да 1812) Хэльсынкі (з 1812) | ||||
Найбуйнейшы горад | Хэльсынкі, Турку, Выбарг | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая манархія Аляксандар I (першы, 1809—1825) Мікалай II (апошні, 1894—1917) | ||||
Плошча • агульная |
360 000 км² | ||||
Валюта | расейскі рубель(да 1860) фінляндзкая марка (з 1860) |
Вялікае княства Фінляндзкае — дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе Расейскай імпэрыі (з 1809 да 1917 году), якое займала тэрыторую сучаснае Фінляндыі й частку Карэліі. Княства мела шырокую аўтаномію. З 1809 да 1812 сталіцай быў горад Обу, пасьля чаго сталіцай стаў Гэльсынгфорс (абодва гарады былі пераважна швэдзкамоўнымі). У краіне выкарыстоўваўся грыгарыянскі каляндар.