Вушан звычайны
| Вушан звычайны | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
| Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
| Род | Вушан (Plecotus) |
| Від | Вушан звычайны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Plecotus auritus (Linnaeus, 1758) | |
| Арэал | |
Вушан звычайны (Plecotus auritus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня цела 42–53 мм, хвост 41–46 мм, размах крылаў 24–29 см, вага 5–12 г. Самкі крыху буйней самцоў. Шэрсьць доўгая і друзлая. Верх шэра-буры, ніз і шыя прыкметна больш светла-шэрыя і з маюць жаўтаватай плямай. Вушы маюць даўжыню каля 4 сантымэтраў, амаль столькі ж, колькі цела. У палёце кажаны трымаюць вушы цалкам прамостоячымі і выцягнутымі наперад. У спакойным стане іх вушы складаюцца і скручваюцца ў бакі, нагадваючы барановыя рогі. Падчас сьпячкі кажаны складаюць і падцягваюць вушы так, што бачная толькі доўгая завостраная вушная абалонка. P. auritus мае адносна вялікія вочы. Асабліва зімой морда значна павялічваецца за кошт залоз на носе.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў Эўропі (Албанія, Аўстрыя, Андора, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Ватыкан, Вугоршчына, Вялікабрытанія (укл. Паўночная Ірляндыя), Германія, Грэцыя, Данія, Ірляндыя, Іспанія, Італія (укл. Сардынія, Сыцылія), Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксэмбург, Малдова, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Расія, Сан-Марына, Сэрбія, Славакія, Славенія, Турэччына ў Эўропі, Украіна, Фінляндыя, Францыя (укл. Корсыка), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швэцыя, Швэйцарыя, Эстонія ад узроўню мора да 2350 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яны рэгулярна выкарыстоўваюць будынкі, таксама дупла дрэў, скрыні для кажаноў і пячоры, якія з'яўляюцца важнымі месцамі зімовай сьпячкі. Від палюе над лясамі, ў асноўным на молі, але таксама мух, жукоў, нелятаючых суставаногіх. Гэта аселы від, сезонныя перамяшчэньні якога складаюць некалькі кілямэтраў. P. auritus аб'ядноўваюцца ў адносна невялікія групы (не больш за 80 асобін).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Russo, D.; Cistrone, L. 2023. Plecotus auritus. The IUCN (анг.)
- Thompson, L. 2002. Plecotus auritus. Animal Diversity Web (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |