Перайсьці да зьместу

Вольна (гміна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольна
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус колішні муніцыпалітэт[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вольна
Дата ўтварэньня 22 студзеня 1926
Дата скасаваньня 17 верасьня 1939
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гміна Вольна — былая сельская гміна, існавала з 1926 да 1939 году ў Баранавіцкім павеце, Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Баранавіцкі раён, Беларусь). Цэнтар гміны была вёска Вольна (724 жыхароў у 1921 годзе[1])[2].

Гміна Вольна ўтворана 22 студзеня 1926 году у Баранавіцкім павеце з тэрыторыі скасаваных гмін Чэрніхава і Паланечка.

У склад гміны ўваходзілі: хутары Аўгустова, Бартнікі, вёска Бартнікі, хутары Бярэзьнік, Бельны Цішкаўцы, вёскі Цішкаўцы, Чэрніхава, хутары Чэрніхава Дольнае, Чэрніхава Горнае, Фелісін, Гуцын, Галубоўшчына, вёска Галынка, хутар Ясень, вёскі Яцьвезь, Юшкавічы, хутары Калюга, Камілін, вёскі Клонпікі, Ліхасельцы, хутар Макашы, вёскі Макашы, Нагорная, хутар Падлясейкі, вёска Падлясейкі, хутары Рафалін, Раткевічы, вёска Раткевічы, хутар Савічы, вёска Савічы, хутар Стайкі, вёскі Стайкі, Стайкі-Някрашы, Стайкі-Журавы, хутары Узмошша, в. Вальдэмарава, Вольна, вёска Вольна, асада Дудзічы, вёска Дудзічы, пасёлак Гаеўшчына, калёнія Градавішча, асада Гусакі, мястэчка Ішкальдзь, вёскі Ішкольдзь , Юравічы, засьценак Юрыздыка, асада Лесьнічоўка, маёнтак Марысін, калёнія Няхнічы, в. Сядзіба Мядзвядка, вёскі Мядзвядка Малая і Мядзвядка Вялікая, фальварак Паланечка, мястэчка Паланечка, вёска Рабковічы, фальварк Росаш, асада Росоша, вёскі Рэпішчы, Шчэрбавічы, Шэрамовічы, хутары Уланаўшчына, Задзьвея і вёска Задзьвея.

  1. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933