Перайсьці да зьместу

Гміна Дарава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гміна Дарава
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вясковая гміна
Адміністрацыйны цэнтар Дарава
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дараўская гміна (па-польску: Gmina Darewo) — некалішняя вясковая гміна, што існавала ў Міжваеннай Польшчы. Уваходзіла ў склад Баранавіцкага павету, Наваградзкага ваяводзтва. Сядзібай гміны было вёска Дарава (15 жыхароў у Дараве і 9064 — у гміне на 1921 год[1])[2].

23 красавіка 1930 году частка гміны зь вёскаю Кавалі былі далучаны да гміны Ляхавічы[3].

Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР падзелена паміж Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі.

  1. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. ^ Dz. U. z 1930 r. Nr 29, poz. 257