Моўчадзь (гміна)
Выгляд
Моўчадзь | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | колішні муніцыпалітэт[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Моўчадзь |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гміна Моўчадзь (па-польску: gmina Mołczadź) — былая сельская гміна ў Баранавіцкім павеце, Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Баранавіцкі раён, Беларусь). Цэнтар гміны - мястэчка Моўчадзь (1483 жыхары у 1921 годзе[1])[2]
Гміна Моўчадзь створана 9 верасьня 1921 году у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва, у сувязі з перайменаваньнем гміны Люшнева ў Моўчадзь[3][1]. 22 студзеня 1926 году гміна ўключана ў Баранавіцкі павет таго ж ваяводзтва[4].
У лістападзе 1939 году павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 году разам з гмінамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ^ Monitor Polski, 1921, нумар 204, паз. 271
- ^ Dziennik Ustaw, 1926, нумар 7, паз. 43