Вольга-Аляксандра Бажанская-Азаркевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольга-Аляксандра Бажанская-Азаркевіч
укр. Ольга-Олександра Бажанська-Озаркевич
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вольга-Аляксандра Парфіраўна Бажанская
Псэўданімы Оксана, Олеся Б.
Нарадзілася 30 сьнежня 1866(1866-12-30) або 1866
Памерла 15 ліпеня 1906(1906-07-15)
Пахаваная
Бацькі Porfyriy Bazhanskyi[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці піяністка
Гады творчасьці 1887—1906
Дэбют 1887
Значныя творы «5.V 1891»

Во́льга-Алякса́ндра Парфір’еўна Бажа́нская-Азарке́віч (па-ўкраінску: Ольга-Олександра Порфирівна Бажанська-Озаркевич, псэўданімы Оксана, Олеся Б.; 30 сьнежня 1866, Львоў, Аўстра-Вугоршчына — 15 ліпеня 1906, Закапанэ, цяпер Польшча) — украінская піяністка, пісьменьніца, фальклярыстка, грамадзкая дзяячка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вольга-Аляксандра Бажанская нарадзілася 30 сьнежня 1866 году ў Львове ў сям’і сьвятара УГКЦ, кампазытара, музыказнаўцы, пісьменьніка, фальклярыста Парфірыя Бажанскага[1].

Музыцы вучылася ў бацькі і І. Гуневіча (Львоў). У 1885 годзе скончыла Львоўскую настаўніцкую сэмінарыю. Пасьля настаўнічала ў вёсцы Сарокі (цяпер Сарокі-Львоўскія Пустамытаўскага раёну Львоўскай вобласьці) і ў месьце Гарадок (цяпер Львоўская вобласьць). Навучала граньню на фартэпіяна[2].

Прымала актыўны ўдзел у жаночым руху. У 1891 годзе стала адным з арганізатараў музычна-харавога таварыства «Боян» у Львове[3].

Памерла 15 ліпеня 1906 году ў Закапанэ (цяпер Польшча). Бажанскую-Азаркевіч пахавалі ў Львове на полі 59 Лычакаўскіх могілак[4].

Канцэртная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1892—1900 гадах В. Бажанская-Азаркевіч выступала як піяністка ў канцэртах таварыства «Боян», прысьвечаных Тарасу Шаўчэнку і Маркіяну Шашкевічу[5].

Акампанавала на канцэртах ува Львове сьпевакам Саламіі Крушальніцкай (1892, 1894, «Ой люлі, люлі» і «Ой місяцю, місяченьку» Міколы Лысенкі, «У гаі, гаю» Дзяніса Січынскага), Марыі Паўлыкіў, Івану Скалышу і інш[6].

У рэпэртуары Бажанскай-Азаркевіч былі фартэпіянныя творы ўкраінскіх і замежных кампазытараў, у тым ліку Мікалая Лысенкі, Фрыдэрыка Шапэна, Фэрэнца Ліста, Робэрта Шумана[7].

Паводле «Енциклопедії українознавства», Вольга-Аляксандра Бажанская — першая ўкраінская прафэсійная піяністка ў Галічыне[8].

Літаратурная творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1887 г. апублікавала ў альманаху «Перший вінок» навэлю «Кіндрат» (пра цяжкі салдацкі лёс) і верш «Колись було»[9].

У 1891 г. у часопісе «Народ» апублікавала аповесьць «5.V 1891», прысьвечаны лёсу жанчыны-інтэлігенткі ў тагачасным грамадзтве[10].

Перакладала творы польскага пісьменьніка Ўладзіслава Оркана (апавяданьні «Підвечірок», «Недовірок», «Ясна Поляна», «Над Бердом»)[11].

У Сароках яна запісвала прыказкі, якія І. Франко зьмясьціў у сваім выданьні «Галицько-руські приповідки» (1901—1910)[12].

Запісаныя Бажанскай-Азаркевіч народныя песьні ўвайшлі ў зборнік «Русько-народні галицькі мелодії» (Львоў, 1905—1912, ч. 1—10), складзены Парфірыем Бажанскім[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бажанська Ольга-Олександра // Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — Т. 1. — С. 82.
  2. ^ Полєк В. Т. Бажанська-Озаркевич Олександра Порфирівна // Українська літературна енциклопедія: В 5 т. / редкол.: І. О. Дзеверін (відповід. ред.) та ін. — К.: Голов. ред. УРЕ ім. М. П. Бажана, 1988. — Т. 1: А—Г. — С. 110.
  3. ^ Медведик П. К. Бажанська-Озаркевич Олександра Порфирівна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ, Коорд. бюро Енцикл. Сучас. України НАН України. — К.: Поліграфкнига, 2003. — Т. 2: Б — Біо. — 872 с — ISBN 966-02-2681-0. — С. 74.
  4. ^ Бажанська Ольга-Олександра // Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — Т. 1. — С. 82.
  5. ^ Полєк В. Т. Бажанська-Озаркевич Олександра Порфирівна // Українська літературна енциклопедія: В 5 т. / редкол.: І. О. Дзеверін (відповід. ред.) та ін. — К.: Голов. ред. УРЕ ім. М. П. Бажана, 1988. — Т. 1: А—Г. — С. 110.
  6. ^ Одна з перших (До роковин Олесі Бажанської-Озаркевич), ЗО. XII. 1886 — t 15. VII. 1906, Our life, 1957, с. 7, https://unwla.org/media/magazine/our-life/195x/1957-04-april-magazine-Our-Life.pdf
  7. ^ Медведик П. К. Бажанська-Озаркевич Олександра Порфирівна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ, Коорд. бюро Енцикл. Сучас. України НАН України. — К.: Поліграфкнига, 2003. — Т. 2: Б — Біо. — 872 с — ISBN 966-02-2681-0. — С. 74.
  8. ^ Бажанські // Митці України: Енциклопедичний довідник / упоряд.: М. Г. Лабінський, В. С. Мурза; за ред. А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1992. — С. 40.
  9. ^ Записки НТШ. — Т. 226. — Львів, 1993. — С. 374—375.
  10. ^ Бажанська-Озаркевич Олександра Порфирівна — Енциклопедія Сучасної України, https://esu.com.ua/search_articles.php?id=38807
  11. ^ Бажанська-Озаркевич Олександра Порфирівна — Енциклопедія Сучасної України, https://esu.com.ua/search_articles.php?id=38807
  12. ^ Алла Швець, ДО ІСТОРІЇ ОДНОГО ВИДАВНИЧОГО ПРОЕКТУ (ІВАН ФРАНКО ТА ОЛЕКСАНДРА ОЗАРКЕВИЧ), «Ukrainian Literary Studies» (72), 2010, s. 119—128.
  13. ^ Записки НТШ. — Т. 226. — Львів, 1993. — С. 374—375.