Саламія Крушальніцкая
Саламія Крушальніцкая | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 23 верасьня 1872 або 23 верасьня 1873[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 лістапада 1952[1] або 15 лістапада 1952[2] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявачка, опэрная сьпявачка, музычны пэдагог |
Месца працы | |
Жанры | опэра |
Бацька | Amvrosiy Krushelnytskyi[d] |
Узнагароды | |
Сайт | salomeamuseum.lviv.ua |
Саламія Амвросьеўна Крушальніцкая[4] гербу Сас (па-ўкраінску: Соломія Амвросіївна Крушельницька, 23 верасьня 1873, с. Бялявінцы — 16 лістапада 1952) — украінская сьпявачка (лірыка-драматычнае сапрана), пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (1951).
Скончыла Львоўскую кансэрваторыю ў 1893 годзе, выкладала ў ёй (з 1946 году — прафэсар). Сьпявала ў буйнейшых опэрных тэатрах Эўропы, Амэрыкі. Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру і вялікага дыяпазону. Выконвала драматычныя і лірычныя партыі: Тацьцяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага), Галька, Ганна («Галька», «Страшны двор» Станіслава Манюшкі), Чыа-Чыа-сан (аднайменная опэра Дж. Пучыні), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж. Вердзі), Эльза, Лізавета («Лаэнгрын», «Тангейзер» Р.Вагнэра), Саламея, Электра (аднайменныя опэры Р.Штраўса) і іншыя. З 1923 году выступала толькі ў канцэртах.
Яе імя носіць Львоўскі нацыянальны тэатар опэры і балета.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.
Крынціы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ Личаківський некрополь (укр.) — С. 149.
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.
- Нарадзіліся 23 верасьня
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстра-Вугоршчыне
- Памерлі 16 лістапада
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў Львове
- Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
- Выпускнікі Львоўскай кансэрваторыі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны
- Украінскія опэрныя сьпевакі і сьпявачкі