Войцех Тука
| Войцех Тука | |
| па-славацку: Vojtech Tuka | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 4 ліпеня 1880[1][2][3] |
| Памёр | 20 жніўня 1946[1][2][3] (66 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Подпіс | |
Войцех Тука (па-славацку: Vojtech Tuka; 4 ліпеня 1880, Шт’яўніцке Банэ — 20 жніўня 1946, Браціслава) — славацкі палітык вугорскага паходжаньня часоў Другой Сусьветнай вайны. Ідэоляг Глінкавай Славацкай народнай партыі, якая ўзначальвала рух сэпаратыстаў у складзе Чэхаславаччыны.
Быў прафэсарам у Будапэшце і Браціславе, адным зь лідэраў Глінкавай Славацкай народнай партыі, мэтай якой было дасягненьне аўтаноміі Славаччыны ў складзе Чэхаславаччыны, а пазьней — поўнай незалежнасьці.
1929 — асуджаны за шпіянаж на карысьць Вугоршчыны, 1937 — вызвалены.
1939—1944 — прэм’ер-міністар Першай Славацкай рэспублікі, узначальваў радыкальнае крыло Глінкавай народнай партыі (больш умеранае крыло ўзначальваў прэзыдэнт Ёзэф Ціса), быў прыхільнікам актыўнай падтрымкі гітлераўскай Нямеччыны і этнічных чыстак, якія былі накіраваныя супраць нацыянальных меншасьцяў. Пасьля паразы Нямеччыны прысуджаны да сьмяротнага пакараньня.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Vojtěch Tuka // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- 1 2 abART
- 1 2 Vojtech Tuka // Munzinger Personen (ням.)
- ↑ University of Pécs Almanac (вуг.) — PTE EL.