Ваўковічы (Гарадзенская вобласьць)
| Ваўковічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Наваградзкі |
| Сельсавет | Брольніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°35′02″ пн. ш. 25°57′18″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 207 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1597 |
| Паштовы індэкс | 231405 |
| СААТА | 4243817013 |
| Нумарны знак | 4 |
| Ваўковічы на мапе Беларусі ± Ваўковічы | |
Ваўко́вічы[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Брольніцкага сельсавету. Знаходзіцца за 12 кілямэтраў ад Наваградку[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У верасьні 1939 году актывісты мясцовай партыйнай ячэйкі закатавалі вясковага бацюшку, айца Мікалая Нядзьведзкага[2].
Старую драўляную царкву, якая прастаяла амаль сто гадоў, саветы разабралі ў 1964 годзе й зрабілі зь яе прыбудову да першай вясковай школы. Пасьля і тую школу раскідалі ды збудавалі новую, цагляную. На 2009 год школа была зачынена. У адным з пакойчыкаў былой школы дзейнічае царква, якую асьвяціў архіепіскап Наваградзкі і Лідзкі Гурый[2].
Да 22 жніўня 2017 году — цэнтар Ваўковіцкага сельсавету. 22 жніўня 2017 году вёска перадзеная зь ліквідаванага Ваўковіцкага ў склад Брольніцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 207 чалавек
- 1999 год — 301 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 295
- 1 2 3 Алесь Кудрыцкі. Навагрудская Галгофа // Наша Ніва, 24 кастрычніка 2009
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 272 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ваўковічы (Гарадзенская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ваўковічы на «Radzima.org»