Ваўковічы (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ваўковічы
трансьліт. Vaŭkovičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Брольніцкі
Насельніцтва: 207 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231405
СААТА: 4243817013
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′8″ пн. ш. 25°57′23″ у. д. / 53.58556° пн. ш. 25.95639° у. д. / 53.58556; 25.95639Каардынаты: 53°35′8″ пн. ш. 25°57′23″ у. д. / 53.58556° пн. ш. 25.95639° у. д. / 53.58556; 25.95639
Ваўковічы на мапе Беларусі ±
Ваўковічы
Ваўковічы
Ваўковічы
Ваўковічы
Ваўковічы
Ваўковічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ваўко́вічы[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Брольніцкага сельсавету. Знаходзіцца за 12 кілямэтраў ад Наваградку[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1939 году актывісты мясцовай партыйнай ячэйкі закатавалі вясковага бацюшку, айца Мікалая Нядзьведзкага[2].

Старую драўляную царкву, якая прастаяла амаль сто гадоў, саветы разабралі ў 1964 годзе й зрабілі зь яе прыбудову да першай вясковай школы. Пасьля і тую школу раскідалі ды збудавалі новую, цагляную. На 2009 год школа была зачынена. У адным з пакойчыкаў былой школы дзейнічае царква, якую асьвяціў архіепіскап Наваградзкі і Лідзкі Гурый[2].

Да 22 жніўня 2017 году — цэнтар Ваўковіцкага сельсавету. 22 жніўня 2017 году вёска перадзеная зь ліквідаванага Ваўковіцкага ў склад Брольніцкага сельсавету[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 207 чалавек
  • 1999 год — 301 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 295
  2. ^ а б в Алесь Кудрыцкі. Навагрудская Галгофа // Наша Ніва, 24 кастрычніка 2009
  3. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 272 (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваўковічы (Гарадзенская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў