Вашку да Гама
Вашку да Гама | |
парт. Vasco da Gama | |
![]() | |
Род дзейнасьці | падарожнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 1469 |
Месца нараджэньня | Сынэш, Партугалія |
Дата сьмерці | 23 сьнежня 1524 |
Месца сьмерці | Качы, Партугальская Індыя |
Прычына сьмерці | малярыя |
Месца пахаваньня | Кляштар еранімітаў |
Грамадзянства | Партугалія[1] |
Занятак | падарожнік-дасьледнік |
Бацька | Эштэван да Гама |
Маці | Ізабэла Содры |
Жонка | Катарына ды Атайдзі |
Дзеці | Эстэван Крыставан |
Подпіс | ![]() |
Ва́шку да Га́ма (па-партугальску: Vasco da Gama; 1469, Сынэш, Партугалія — 23 сьнежня 1524, Качын, Партугальская Індыя) — партугальскі дасьледчык, вядомы як першы эўрапеец, які зьдзейсьніў марское вандраваньне ў Індыю. Да Гама зьяўляецца адным з самых вядомых і знакамітых дасьледчыкаў часоў геаграфічных адкрыцьцяў, ёсьць першым эўрапейцам, які дасягнуў Індыі марскім шляхам. Гэта адкрыцьцё сталася вельмі важным і праклала шлях партугальцам да каляніяльнай імпэрыі ў Азіі. Дзякуючы знойдзенаму маршруту партугальцам цяпер не было патрэбы перасякаць Міжземнае мора й небясьпечную Арабію, каб дасягнуць Індыі, падарожнічаць можна было праз мора.
Пасьля дзесяцігодзьдзяў спробаў маракоў дасягнуць берагоў Індыі, да Гама прыбыў на караблях у Калікуту 20 траўня 1498 году. Дасягненьне легендарнага індыйскага маршруту спэцыяў дапамагло партугальскай імпэрыі актывізаваць сваю эканоміку, якая пачала базавацца галоўным чынам заснаваныя на зьдзелках, складзеных з паўночнай і прыбярэжнай Заходняй Афрыкай. Спэцыі ўлучалі ў сябе ў асноўным перац і карыцу, але неўзабаве гандаль пачаў ісьці й зь некаторымі новымі прадуктамі, якіх у Эўропе яшчэ ня ведалі, што прывяло да камэрцыйнай манаполіі на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
Гама ўзначальваў два партугальскія падарожжы ў Індыю, першае й чацьвертае, у апошняе зь якіх накіраваўся ўсяго толькі праз чатыры гады пасьля прыбыцьця зь першага. Дзякуючы гістарычнаму ўнёску да Гама быў назначаны каралём Партугаліі ў 1524 годзе губэрнатарам Індыі пад тытулам віцэ-караля.
У сакавіку 2016 году тысячы артэфактаў і марскіх парэшткаў былі вынятыя з загінулага карабеля «Эсмэральда», аднага з армады да Гамы, знойдзеных ля ўзьбярэжжа Аману[2].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вашку да Гама нарадзіўся ў 1469 годзе ў сям’і алкайда гораду Сынэш і магістра ордэна Сант’яга Эштэвана да Гамы (1430—1497). Маці — Ізабэла Содры, продкі якой паходзілі з Ангельшчыны[3]. Месца нараджэння дакладна невядомае. Вашку да Гама быў трэцім зь пяці сыноў Эштэвана і Ізабэлы. Вашку таксама меў і сястру Тэрэзу[3].
Мала што вядома аб раньнім пэрыядзе жыцьця Вашку да Гамы. Партугальскі гісторык Тэйшэйра ды Араган мяркуе, што Вашку да Гама атрымліваў адукацыю ў горадзе Эвора, дзе, магчыма, вывучаў матэматыку і навігацыю. Каля 1480 году Вашку ўступіў у ордэн Сант’яга. Магістрам ордэну быў князь Жуан, які ў 1481 годзе ўступіў на сталец Партугаліі пад імём Жуана II. У 1492 годзе Жуан II накіраваў Вашку да Гама на місію ў порце Сэтубал і Алгарвэ з мэтай захапіць францускія караблі. Гэтую задачу да Гама хутка і пасьпяхова выканаў[4].
На пачатку XV стагодзьдзя партугальцы ладзілі экспэдыцыі, арганізаваныя прынцам Генрыхам Мараплаўцам, маршрут якіх цягнуўся ўздоўж берагавой лініі Афрыкі, у асноўным у пошуках заходнеафрыканскіх багацьцяў, у прыватнасьці, золата. Гэта дазволіла пашырыць геаграфічныя веды ў Партугаліі, але карысьці амаль не прынесла. Пасьля смерці Генрыха ў 1460 годзе партугальская карона не выяўляла асаблівай зацікаўленасьці да працягу гэтых экспэдыцыяў, дзякуючы чаму ў 1469 годзе ліцэнзія занядбанага афрыканскага прадпрыемства была набытая прыватным лісабонскім гандлёвым кансорцыюмам на чале з Фэрнанам Гомішам.
Існуе вэрсія, паводле якой кароль Мануэл I першапачаткова даручыў экспэдыцыю ў Індыю бацьку Вашку да Гамы, але ў сувязі зь ягонай сьмерцю ў ліпені 1497 году Вашку да Гама прыняў камандаваньне экспэдыцыяй на сябе і адправіўся ў шлях зь Лісабону 8 ліпеня 1497 году, абыйшоў Афрыку з поўдня, абмінуўшы мыс Добрай Надзеі, і дасягнуў паўднёва-заходняга берагу Індыі 20 траўня 1498 году.
Вярнуўшыся ў Партугалію ў верасьні 1499 году, Вашку да Гама быў сустрэты зь вялікай пашанай, атрымаў буйную грашовую ўзнагароду і тытул «Адмірал Індыйскага акіяна», а таксама тытул Дон і горад Сынэш і Віла-Нова-ды-Мілфантэш у вотчыну. У 1519 годзе атрымаў тытул графа Відыгейра.
Пазьней яшчэ двойчы быў у Індыі. Памёр у Качыне (Індыя) 24 сьнежня 1524 году. Прах быў перавезены ў Партугалію і пахаваны ў невялікай царкве Кінта-ду-Карму ў Алентэжу. У 1880 годзе прах быў перанесены ў Лісабон.
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Падчас аднаго з плаваньняў Вашку да Гама вымяняў у афрыканскіх тубыльцаў быка і вырабы з слановай косткі за некалькі чырвоных шапак.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ LIBRIS — 2012.
- ^ «Shipwreck Discovered from Explorer Vasco da Gama's Fleet». National Geographic.
- ^ а б Subrahmanyam 1997. С. 61.
- ^ Subrahmanyam 1997. С. 63.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Subrahmanyam, Sanjay The Career and Legend of Vasco da Gama. — Cambridge University Press, 1997. — ISBN 978-0-521-47072-8
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вашку да Гама — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вакол Афрыкі ў Індыю. fordham.edu
- Анімаваныя мап падарожжаў да Гамы. ucalgary.ca