Васіль Марковіч
Васіль Марковіч | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы | |
---|---|
3 верасьня 2010 — 25 чэрвеня 2015 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Бельскі |
Наступнік: | Валер Курдзюкоў |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы | |
18 верасьня 2018 — 16 верасьня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Марына Даўгаполава |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 кастрычніка 1955 Берасьцейская вобласьць |
Адукацыя: | |
Васіль Міхайлавіч Марковіч (нар. 13 кастрычніка 1955 году ў Берасьцейскай вобласьці) — беларускі дыплямат.
Выпускнік юрыдычнага факультэту БДУ (1981).
У 1998—2002 гадох быў генэральным консулам у Дзьвінску. У 2002—2006 гадох быў начальнікам службы дзяржаўнага пратаколу. З 2006 году быў часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы. 3 верасьня 2010 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у гэтай краіне[1]. Працаваў на гэтай пасадзе да 25 чэрвеня 2015 году[2].
Прызначаны паслом Беларусі ў Латвіі 18 верасьня 2018 году[3]. Звольнены з пасады пасла ды пазбаўлены дыпляматычнага рангу загадам Лукашэнкі 16 верасьня 2020 году з фармулёўкай «за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2010 г. № 462 «О назначении В. М. Марковича»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 25 июня 2015 г. № 462 «Об освобождении от должности»(недаступная спасылка)
- ^ Лукашенко назначил послов Беларуси в Латвии, Финляндии, Дании и Кот-д'Ивуаре. naviny.by (2018-09-18). Праверана 2020-09-28 г.
- ^ Латушко и Лещеня лишены дипломатического ранга. Onliner.by (2020-09-16). Праверана 2020-09-28 г.