Уладзімер Бельскі (дыплямат)
Уладзімер Бельскі | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы | |
---|---|
21 сакавіка 1997 — 2 сьнежня 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі |
Папярэднік: | Мікалай Вайцянкоў |
Наступнік: | Васіль Марковіч |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы | |
21 сакавіка 1997 — 2 сьнежня 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Мікалай Вайцянкоў |
Наступнік: | Валеры Варанецкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 чэрвеня 1955
|
Памёр: | 2012 |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бельскі.
Уладзі́мер Пятро́віч Бе́льскі — беларускі дыплямат і журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся і вырас у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёну (Гомельская вобласьць, Беларуская ССР). Служыў у савецкім войску. Скончыў падрыхтоўчае аддзяленьне БДУ. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У якасьці старасты курсу ладзіў па суботах дыскатэкі са сьвятламузыкай у студэнцкіх інтэрнатах на Кастрычніцкай вуліцы. Працаваў у газэце «Советская Белоруссия». У 1989 годзе быў выканаўцам абавязкаў рэдактара ў газэце «Знамя юности». У 1989—1996 гадах — галоўны рэдактар газэты «Чырвоная зьмена». У 1996—1997 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэту друку Беларусі[1].
21 сакавіка 1997 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы, а таксама Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[2]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 сьнежня 2002 году[3].
У 2000-я гады працаваў рэдактарам газэты «Семья». Пісаў вершы, у тым ліку прысьвяціў паэму народнаму артысту Беларусі Леаніду Іванову. Памёр у сярэдзіне жніўня 2012 году. Пахаваны на Паўночных могілках Менску[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Пятро Раманчук. Белы птах, які адляцеў // Зьвязда : газэта. — 17 жніўня 2013. — № 153 (27518). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 марта 1997 г. №207 «О назначении В. П. Бельского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Чешской Республике и Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Словацкой Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 2002 г. №587 «Об освобождении В. П. Бельского от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Чешской Республике и в Словацкой Республике по совместительству»(недаступная спасылка) (рас.)
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Каленкавіцкім раёне
- Памерлі ў 2012 годзе
- Выпускнікі факультэту журналістыкі БДУ
- Амбасадары Беларусі ў Славаччыне
- Амбасадары Беларусі ў Чэхіі
- Супрацоўнікі і аўтары газэты «Советская Белоруссия»
- Супрацоўнікі і аўтары „Чырвонай зьмены“
- Пахаваныя на Паўночных могілках