Перайсьці да зьместу

Валянсьен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянсьен
франц. Valenciennes
Населены пункт
Герб
Краіна Францыя
Рэгіён О-дэ-Франс
Дэпартамэнт Нор
Першыя згадкі 693
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Valenciennes[d] Laurent Degallaix[d]
Геаграфія
Плошча 13,84 км²
Вышыня НУМ 42 м, 17 м[1], 56 м[1] і 34 м[2]
Часавы пас
Каардынаты 50°21′29″ пн. ш. 3°31′24″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 42 851 чал. (2013)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 59300[3]
Узнагароды
Ваенны крыж 1914—1918 рокаў
Сайт valenciennes.fr
Валянсьен на мапе Францыі
Валянсьен
Валянсьен
Валянсьен

Валянсьен (па-француску: Valenciennes, па-пікардзку: Valinsien, па-нідэрляндзку: Valencijn) — горад у Францыі, супрэфэктура дэпартамэнту Нору ў рэгіёне О-дэ-Франсе (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 42 851 чалавек.

Валянсьен разьмешчаны на беразе ракі Шэльды, за 52 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Лілю, і за 200 кілямэтраў на паўночны захад ад Парыжу.

Горад упершыню згадваецца ў 693 годзе ў адным з дакумэнтаў Хлёдвіга II. У 843 годзе па Вэрдэнскай дамове вызначаны статус Валянсьену як нэўтральнага гораду паміж Нэйстрыяй і Аўстразіяй. У IX стагодзьдзі горад, як і ўсе навакольныя тэрыторыі, быў заваяваны нарманамі, а ў 923 годзе стаў часткай герцагства Ніжняя Лятарынгія, які ўваходзіў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі. Валянсьен хутка разьвіваўся, стаўшы цэнтрам адной з памежных марак імпэрыі.

У 1008 годзе па Эўропе пракацілася эпідэмія чумы. Паводле мясцовым паданьням Дзева Марыя ўстанавіла вакол Валянсьена кардон, які абараніў горад ад эпідэміі. З гэтага часу кожны год жыхары Валянсьену праходзяць па крузе працягласьцю 14 км вакол гораду, гэтак званаму шляху Сьвятога кардона. У XIV стагодзьдзі Альбэрт Баварскі пабудаваў у горадзе Вежу Дадэн, у якой быў усталяваны звон, які да гэтага часу штодня б’е ў гонар Дзевы Марыі Сьвятога кардона.

У Сярэднявеччы Валянсьен быў квітнеючым цэнтрам графства Эно. Пасьля 1433 году горадам валодалі Філіп III Добры і ягоныя спадчыньнікі, спачатку з Бургундзкай дынастыі, а потым з Габсбургаў. У 1560-я гады Валянсьен стаў адным з цэнтраў кальвінізма й супраціву прыгнёту пратэстантаў у Гішпанскіх Нідэрляндах. Пасьля жорсткай барацьбы ў 1570 годзе войска герцага Алясандра Фарнэзэ захапіла горад і зладзіла масавы гвалт пратэстантаў.

Францускія каралі пачынаючы з Людовіка XI не аднойчы спрабавалі авалодаць горадам. У 1656 годзе ў ходзе бітвы ля Валянсьена гішпанская армія пад камандаваньнем прынца Хуана Аўстрыйскага разграміла французаў. Толькі ў 1677 годзе Людовік XIV дамогся захопу гораду. Па ўмовах Нэймэгенскай дамовы 1678 году тэрыторыя былога графства Эно было падзелена паміж Францыяй і Габсбургамі, і ягоная паўднёвая частка, у тым ліку і Валянсьен, адышла да Францыі, пасьля чаго горад быў значна ўмацаваны Сэбастыянам Вабанам. Горад стаў адным з найважнейшых фарпостаў на паўночным усходзе Францыі.

У 1793 годзе падчас вайны першай кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі горад быў абложаны, а француская ўлада скачавана. Француская армія адваявала яго толькі ў жніўні 1794 году. У 1890 годзе Валянсьен страціў статус крэпасьці, і ягоныя магутныя прыгонныя сьцены былі разбураныя. У 1900 годзе горад быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна.

Падчас абедзьвюх сусьветных войнаў горад быў разбураны, ягоная цэнтральная частка была адбудавана зноўку пасьля Другой сусьветнай вайны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Валянсьенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. 1 2 База зьвестак францускіх камунаўНацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
  2. https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
  3. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.