Вадзім Марцінкевіч
| Вадзім Марцінкевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 красавіка 2004[1] (21 год) | |
| Рост | 180 см[3] | |
| Вага | 70 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гомель | |
| Нумар | 2 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023—2024 | Шахцёр Салігорск | 27 (1) |
| 2023 | → Шахцёр Петрыкаў | 19 (1) |
| 2025— | Гомель | 14 (0) |
| Зборныя | ||
| 2024— | Беларусь (да 21) | 11 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Вадзі́м Марцінке́віч (нар. 10 красавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Выхаванец акадэміі АБФФ. У чэрвені 2021 году ўжо па заканчэньні навучаньня ў акадэміі прыяднаўся да салігорскага «Шахцёра»[4]. У клюбе пачаў гуляў у складзе дублю. За першую каманду запачаткаваў выступы 22 чэрвеня 2022 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўцу», зьявіўшыся на замену на 90-й хвіліне сустрэчы. На пачатку 2023 году выправіўся ў арэнды ў петракаўскі «Шахцёр», які тым часам спаборнічаў у Першай лізе. Дэбютаваў за клюб 28 траўня 2023 году ў матчы супраць «Асіпавічаў». У гэтай гульні паўабаронца ня толькі зьявіўся ў першай адзінаццатцы, ды яшчэ забіў свой першы гол у прафэсійнай кар’еры. У ліпені вярнуўся ў Салігорск, але хутка зноў далучыўся да петрыкаўскай каманды[5]. Ужо ў канцы сэзону быў пераведзены ў галоўную каманды салігорцаў. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў заключным матчы каманды 2 сьнежня супраць барысаўскага БАТЭ. Гулец замяніў на 85-й хвіліне гульні Максіма Кавалевіча.
У міжсэзоньне «Шахцёр» пакінулі шэраг гульцоў, а на сам клюб была накладзеная забарона на рэгістрацію новых футбалістаў. У выніку Марцінкевіч на пачатку 2024 году адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, выходзячы на пляцоўку ў стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону каманда страціла месца ў Найвышэйшай лізе, але гол Марцінкевіча ў 9-м туры ў браму менскага «Дынама» быў абраны заўзятарамі найлепшым голам «Шахцёра» ў сэзоне[6]. У студзені 2025 году далучыўся да «Гомля»[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць]У чэрвені 2022 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 19 гадоў). Дэбютаваў у складзе зборнай у матчы супраць зборнай Узбэкістану. У верасьні 2022 года ў складзе зборнай футбаліст браў удзел у кваліфікацыйных матчах юніёрскага чэмпіянату Эўропы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в https://teams.by/martinkevich-vadim/player-247616/
- ^ а б https://betnews.by/player/vadim-martinkevich-gomel-belarus/
- ^ а б в г https://www.fcgomel.by/team/main-roster/vadim-martinkevich/
- ^ Юрий Басалыга и Вадим Мартинкевич стали игроками «Шахтера». Афіцыйны сайт ФК «Шахцёра».
- ^ Главный тренер петриковского «Шахтера» заявил, что Станислав Стефанович и Вадим Мартинкевич остаются в команде (рас.) Football.by.
- ^ Вадим Мартинкевич — автор лучшего гола «Шахтера» по итогам сезона (рас.). Белорусский футбол (2024-12-14). Праверана 2025-03-22 г.
- ^ "Гомель" подписал экс-игрока "Шахтёра" (рас.). Football.by (2025-01-29). Праверана 2025-03-22 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway