Вадзім Курловіч
| Вадзім Курловіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 кастрычніка 1992[1][2][3] (33 гады) | |
| Рост | 173 см[4] | |
| Вага | 69 кг[5] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Слуцак | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2013 | БАТЭ | 8 (0) |
| 2013 | → Віцебск | 13 (4) |
| 2013 | → Дынама Берасьце | 12 (1) |
| 2014—2015 | Дынама Берасьце | 41 (4) |
| 2015—2016 | Слуцак | 18 (0) |
| 2016 | Мікашэвічы | 15 (0) |
| 2017—2019 | Славія Мазыр | 68 (7) |
| 2020—2021 | Спадарожнік | 39 (4) |
| 2022 | Шахцёр Петрыкаў | 24 (10) |
| 2023 | Нафтан | 27 (0) |
| 2024— | Слуцак | 40 (2) |
| Зборныя | ||
| 2012 | Беларусь (да 21) | 10 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Вадзім Курловіч (нар. 30 кастрычніка 1992 году, Мікашэвічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец мікашэвіцкага футболу, выступаў за дубль мясцовага клюбу «Граніт». У 2010 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе таксама спачатку гуляў за дубль, а з 2011 году пачаў трапляць у асноўную каманду, аднак зачапіцца за асноўны склад ня здолеў.
У красавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Віцебск» да 10 сьнежня 2013 году[6]. У канцы ліпеня 2013 году арэнда ў «Віцебску» была датэрмінова скасаваная, а Курловіч аддадзены ў арэнду ў берасьцейскае «Дынама» да канца сэзону[7], дзе стала выступаў ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У лютым 2014 году падпісаў паўнавартасны кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[8]. У ліпені 2015 году перайшоў у «Слуцак»[9]. У слуцкім клюбе пераважна выходзіў на замену. У наступны сэзон ня даў рады ў клюбы, у выніку чаго ў ліпені 2016 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[10]. У студзені 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію»[11]. У складзе «Славіі» хутка замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Застаўся ў камандзе і пасьля вылету з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2017 году. На наступны год дапамог мазырчукам перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў эліту. У сэзоне 2019 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка выходзіўшы на замену ў канцы сустрэчы. Часам заставаўся на лаве запасных. У студзені 2020 году пакінуў «Славію»[12].
У сакавіку 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[13]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы і дапамог ёй прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 году, калі клюб зьняўся з турніру. У студзені 2022 году пачаў трэнавацца зь петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу. Замацаваўся ў пачатковым складзе, за сэзон 2022 году адзначыўшыся 10 галамі і 12 галявымі перадачамі. У студзені 2023 году зышоў з «Шахцёру»[14]. У лютым 2023 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[15]. У студзені 2024 году стаў гульцом «Слуцку»[16], у якім адразу стаў футбалістам асноўнага складу. 2 лістапада 2024 году матч супраць менскага «Дынама» быў для Курловіча 200-м у Найвышэйшай лізе[17].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2011, 2012
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
| Слуцак | 9 | 0 | ||
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 | |
| Граніт | 15 | 0 | ||
| Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 3 |
| 2018 | Першая ліга | 27 | 4 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Vadim Kurlovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Vadim Kurlovich // FBref (анг.)
- ^ а б в Vadim Kurlovich // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г http://sfc-slutsk.by/person/450
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/vadim_kurlovich/
- ^ Вадим Курлович арендован «Витебском» у БАТЭ. «Прессбол» (рас.)
- ^ Вадим Курлович покинул «Витебск» и присоединится к «Динамо» из Бреста. «Прессбол» (рас.)
- ^ Денис Ковалевский и Вадим Курлович подписали контракты с брестским «Динамо». Football.by (рас.)
- ^ Вадим Курлович сменил брестское «Динамо» на «Слуцк» (рас.)
- ^ Курлович, Загвоздин, Земко и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом» (рас.)
- ^ Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со «Славией» (рас.)
- ^ Курлович покинул "Славию" (рас.)
- ^ Курлович пополнил ряды "Нафтана" (рас.)
- ^ Курлович и Лецкевич покинули петриковский "Шахтер" (рас.)
- ^ Курлович пополнил ряды "Нафтана" (рас.)
- ^ Вадим Курлович вернулся в "Слуцк" (рас.)
- ^ Вадим Курлович достиг отметки в 200 матчей высшей лиги (рас.). Football.by (2024-11-02). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Мікашэвічах
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Петрыкаў
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты