Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці
Incendie Notre Dame de Paris.jpg
Краіна Францыя
Месца Парыж
Тып катастрофы пажар
Прычына усталёўваецца
Дата 15 красавіка 2019 року
Пацярпелі 1
Геаграфічныя каардынаты 48°51′11″ пн. ш. 2°20′59″ у. д. / 48.85306° пн. ш. 2.34972° у. д. / 48.85306; 2.34972Каардынаты: 48°51′11″ пн. ш. 2°20′59″ у. д. / 48.85306° пн. ш. 2.34972° у. д. / 48.85306; 2.34972
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці на мапе Францыі
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці
Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці
Commons-logo.svg Выявы па тэме «Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці» ў Вікісховішчы

Пажар у катэдры Парыскай Божай Маці ў Парыжы (Францыя) пачаўся 15 красавіка 2019 року незадоўга да 18:50 CEST. Пажар прывёў да сур’ёзных разбурэньняў будынка, у прыватнасьці абвальваньню шпіля і дахі, пашкоджаньня ўнутранага ўбраньня сабора. Дакладнае інфармацыі пра наступствы і магчымую выніковую захаванасьць будынка пакуль што няма.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажар пачаўся ў верхняй частцы будынка. У выніку пажару была разбураная частка цэнтральнага шпіля і абрынуўся дах. Людзі, што месьціліся на востраве Сытэ, дзе разьмешчаны сабор, былі эвакуяваныя; ніхто не пацярпеў[1]. На час пажару ў саборы была заплянаваная імша.

Паводле інфармацыі міністра ўнутраных справаў Францыі, у тушэньні агню былі занятыя 400 пажарных[2]. Пажарная авіяцыя не выкарыстоўвалася пры тушэньні пажару празь небясьпеку для зьмешчаных паблізу людзей, а таксама для ацалелых канструкцыяў будынка, што могуць яшчэ больш пацярпець ад рэзкага перападу тэмпэратуры[3].

Прычыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прычыны пажару першапачаткова былі неразумелыя. Мяркуецца, што яны могуць быць зьвязаныя з рэстаўрацыйнымі працамі, якія праводзяцца ў будынку. У самым саборы першапачаткова было шмат драўляных часткаў, а будаўнічыя лясы толькі пагоршылі сытуацыю[4].

Папярэднія вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МУС Францыі заявіла, што асноўныя канструкцыі сабора захаваныя; з скарбніцы Нотр-Даму быў выратаваны цярновы вянок Езуса Хрыстуса; аконныя ружы XIII стагодзьдзя, верагодна, зьнішчаныя[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «От него ничего не останется»: пожар в Нотр-Даме. LIVE(рас.)
  2. ^ Brian Ries, Jessie Yeung, Veronica Rocha, Gianluca Mezzofiore, Paul P. Murphy Fire at Notre Dame cathedral(анг.). CNN.com. Праверана 16.04.2019 г.
  3. ^ Пожар в соборе Парижской богоматери: последние обновления. Русская служба Би-би-сиПраверана 2019-04-15 г.
  4. ^ Notre-Dame cathedral on fire in Paris Праверана 15 April 2019 г.
  5. ^ Как пожарные пытались спасти Нотр-Дам. Хроника событий. meduza.io. Праверана 2019-04-15 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пажар у катэдры Парыскай Божай Мацісховішча мультымэдыйных матэрыялаў